Аяўскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аяўскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Аяўскі ўніверсітэт (англ.: University of Iowa) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Аява-Сіці ў штаце Аява, ЗША.

Хуткія факты Аяўскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1847 годзе, гэта старэйшы і буйнейшы ўніверсітэт штата. Універсітэт складаецца з 12 каледжаў, якія прапануюць больш за 200 напрамкаў навучання. Універсітэт мае гарадскі кампус плошчай 7,7 км2 на беразі ракі. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2021 фінансавым годзе выдаткі на даследаванні ў ім склалі 818 мільёнаў долараў. Восенню 2020 года ва ўніверсітэце налічвалась 30 318 студэнтаў і 2 875 выкладчыкаў.

Remove ads

Структура

  • Каледж медыцыны
  • Каледж стаматалогіі
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж права
  • Каледж вольных мастацтваў і навук
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж фармацыі
  • Каледж грамадскага здароўя
  • Каледж бізнесу
  • Каледж магістратуры
  • Універсітэцкі каледж

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads