Аўгуста Перэс Гармендыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўгуста Перэс Гармендыя (ісп.: Augusto Pérez Garmendia; 1899 — 1936) — іспанскі афіцэр, які вызначыўся ў пачатку грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з Навары.
На момант ліпеньскага паўстання 1936 года ўзначальваў Генеральны штаб у Сан-Себасцьяне. Захаваў лаяльнасць уладам і выступіў супраць мяцежнікаў[2].
21 ліпеня на чале калоны ў 60 машын выехаў у напрамку Віторыі, для падаўлення атрадаў падпалкоўніка Каміла Алонса Вега. Аднак па дарозе затрымаўся, каб ліквідаваць групу паўстанцаў у казармах Лаёла. Пасля накіраваўся ў Эйбар для пераўзбраення і збору добраахвотнікаў.
22 ліпеня вярнуўся ў Сан-Себасцьян і да наступнага дня ліквідаваў атрады мяцежнікаў. Затым калона накіравалася на фронт з місіяй працягнуць рух на Віторыю і аднавіць кантроль над правінцыяй Алава.
Аднак 28 ліпеня Перэс Гармендыя быў цяжка паранены і захоплены варожымі сіламі. Яго перавялі ў Памплону, дзе афіцэр памёр праз некалькі дзён[2] ад гангрэны[3].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads