Аўрамій Смаленскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўрамій Смаленскі
Remove ads

Аўрамій Смаленскі (Працалюбівы) (нарадзіўся 1172 або 1150 - памёр паміж 1221 і 1224) — праваслаўны святы, вялебны. Памяць здзяйсняецца 21 жніўня (па юліянскім календары). Аўрамій прыняў пострыг у манастыры Прасвятой Багародзіцы ў Селішчы паблізу Смаленска.

Хуткія факты Аўрамій Смаленскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У маладосці Аўрамій Смаленскі прыняў пострыг і прысвяціў сябе духоўнаму служэнню, уключаючы перапісванне кніг і іканапіс. Пасля 30 гадоў манаскага служэння, у 1198 годзе ён прыняў сан прэсвітара і стаў шырока вядомы як прапаведнік і настаўнік не толькі для манаскай браціі, але і для недухоўных асоб.

Ён вёў аскетычны лад жыцця, прапаведаваў з выразным эсхаталагічным зместам, што выклікала моцны рэзананс у грамадстве. Гэта абуджала зайздрасць у часткі духавенства, і Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людзей за духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго два абразы.

Няспынныя казанні і поспех у вернікаў зноў выклікалі зайздрасць у духавенства і гарадской знаці. Прэсвітара абвінавацілі ў ерасі і распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын і пераманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь і епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць і загадалі вярнуцца ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва і прызначылі яго ігуменам Багародзіцкага манастыра. Па-ранейшаму да яго сыходзіліся розныя людзі, каб паслухаць разумныя парады і настаўленні.

Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень і ноч. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як і пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння і непазбежнасці Страшнага суда. За актыўнае прапаведанне хрысціянства і ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе Аўрамія Смаленскага». Жыціі Аўрамія вядомыя па спісах XVIXVII стагоддзяў.

Кананізаваны на Макар'еўскім саборы ў 1549 годзе.

Remove ads

Зноскі

  1. Abraham de Smolensk // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18696256'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2664168'></a>
  2. Abrahamiusz Smoleński // MAK
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105192847'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads