Смаленск

горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Смаленск
Remove ads

Смаленск (руск.: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобласці і раёна, «Горад-Герой» (з 6 мая 1985 года), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна. Сталіца Беларускай ССР[6] (1—5 студзеня 1919) і цэнтр Беларускай ваеннай акругі (1918 — 16 верасня 1940)[7].

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Remove ads

Горад размешчаны за 419 км на паўднёвы захад ад Масквы ў верхнім цячэнні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становішча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².

Remove ads

Назва

Найбольш верагодным лічаць паходжанне назвы Смаленска ад назвы рэчкі Смольня, што ўцякала ў Дняпро з усходу ад цэнтральнай для горада гары, якая цяпер называецца Саборная і з якой звязваецца самы ранні этап існавання Смаленска. Рэчка змялела і ад пачатку XVIII ст. яе пачалі называць Ягор'еўскім ручаём (бо цекла паўз Ягор'еўскую царкву, пабудаваную ў 1708 г.), а ў найранейшым гістарычным апісанні Смаленска, напісаным І. Шупінскім, фігуруе назва "Смольянка"[8].

Паводле нямецкага славіста М. Фасмера, назва Смольні ад слова "смала", бо на месцы Смаленску нібыта смалілі (герметызавалі з дапамогай смалы) чаўны.

Ул. Тапароў корань "Смол-" у гідронімах тыпу Смолка (у басейнах Прыпяці, Дону) звязваў, следам за А. Трубачовым, з балцкім *kimal- "чмель" праз прамежкавую форму "Цмол-"[9].

Утварэнне назваў з дапамогай утваральніка -ск- характэрнае для больш позняга перыяду ў этнасаўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якім звязана пранікненне славянскага этнічнага элементу. Да гэтай групы назваў адносяцца Віцебск, Полацк, Друцк і інш. (утвораныя ад балцкіх назваў рэк Віцьба, Палата, Друць). У папярэдні, балцкі перыяд назвы надрэчных паселішчаў утвараліся пераважна бяссуфіксным спосабам: Ліда, Орша, Дзісна, Карма і інш. (ад адпаведных рачных назваў).

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Герб Смаленскага ваяводства
  • канец XIII — XV стст.: буйны цэнтр беларускага летапісання (Смаленскі летапіс, Смаленская хроніка, Беларуска-літоўскі летапіс, магчыма, Радзівілаўскі летапіс)[10]. Гэты перыяд звязаны з імем Аўрамкі.
  • 1395: у Смаленску пачалі кіраваць намеснікі вялікага князя Вітаўта, але ў 1401 годзе горад выйшаў з-пад апекі Вялікага Княства Літоўскага.
  • 24 чэрвеня 1404: вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага; паводле некаторых звестак, Вітаўт даў гораду прывілей на магдэбургскае права (калі гэтая інфармацыя праўдзівая, то атрымліваецца, што Смаленск уваходзіць у першую пяцёрку беларускіх магдэбургскіх гарадоў[11]).
Thumb
Мадэль сярэдневяковай Смаленскай крэпасці
  • 15 ліпеня 1410: смаленскія харугвы ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве.
  • 1449: вялікі князь Казімір заключыў дагавор з маскоўскім князем Васілём Цёмным, згодна з якім Маскоўскае княства адмаўлялася на вечныя часы ад Смаленска і Смаленскай зямлі.
  • 1508: сталіца Смаленскага ваяводства.
  • пачатак XVI ст.: нягледзячы на дагавор, вялікі князь маскоўскі Васіль III, бацька Івана Грознага, тройчы браў горад у аблогу, але быў двойчы адбіты войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Юрыя Паца і Мікалая Салагуба. Толькі ў час трэцяй аблогі, пасля моцнай бамбардзіроўкі падбухтораныя Міхаілам Глінскім смаленцы паўсталі — і 1 жніўня 1514 года царскія войскі ўвайшлі ў горад. Масква паводле прашэння гараджан захавала за імі ранейшыя прывілеі.
  • 1596—1602: маскавіты збудавалі вакол Смаленску вялікую крэпасць.
Thumb
Горад на гравюры 1609—1611 гадоў
  • 1600: у Смаленску было больш за 8 тыс. будынкаў.
  • 16 верасня 1610: войскі Жыгімонта III Вазы акружылі Смаленск. Пасля 20 месяцаў аблогі 3 чэрвеня 1611 года горад вызвалілі і вярнулі да Вялікага Княства Літоўскага. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў 1613—1615 гадах.
  • 4 лістапада 1611: атрымаў магдэбургскае права; меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі гарадскія, лазню, гасціны двор з даходамі ад іх на карысць усяго горада, дазвол на стварэнне рамесных цэхаў і г. д., а таксама герб «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала».
  • 1620—1654: у горадзе дзейнічаў езуіцкі калегіум (у 1646 годзе — 700 вучняў)[12].
  • 1625: утварэнне Смаленскай грэка-каталіцкай архіепархіі, якая ахоплівала Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы.
Thumb
Войскі Рэчы Паспалітай у Смаленску, карціна Ю. Косака
Thumb
Медаль за вызваленне Смаленска, 1611 г.
Thumb
Горад у 1912
Thumb
Смаленск на этнаграфічнай карце беларусаў прафесара Я. Карскага
  • 16 студзеня 1919: бальшавікі далучылі Смаленшчыну да складу РСФСР.
  • 1920-я: у горадзе дзейнічала беларуская секцыя пры губернскім аддзеле асветы, пры Смаленскім універсітэце існавала беларускае студэнцкае зямляцтва, працавалі беларускія школы, хаты-чытальні і чырвоныя куткі. Аднак у 1930-я гады ўся беларуская дзейнасць на Смаленшчыне трапіла пад забарону, пачаліся сталінскія рэпрэсіі і чысткі.[6]
  • 1937: цэнтр вобласці.
  • Летам 1941 года адбылася Смаленская бітва, да 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 6 мая 1985 года атрымаў званне «Горад-герой».
  • 10 красавіка 2010: пры заходзе на пасадку ў смаленскі ваенны аэрапорт «Паўночны» адбылася адна з найбуйнейшых у гісторыі авіяцыі катастрофа, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі, першыя асобы Польскай дзяржавы, вядомыя грамадскія і рэлігійныя дзеячы.
Thumb
Расійская манета ў 2 рублі, прысвечаная Смаленску, 2000
Remove ads

Геаграфія

Смаленск размяшчаецца ў вярхоўі Дняпра, на Смаленскім узвышшы. Рака перасякае горад з усходу на захад і падзяляе яго на дзве часткі: паўночную (Задняпроўе) і паўднёвую (цэнтр). У межах Смаленску і ў яго ваколіц Дняпро прымае некалькі невялікіх прытокаў, у далінах якіх раскінуліся вуліцы горада.

Высокія адхоны між яраў і рэчак, а таксама ўзгоркі і мысы ўтвораць гэтак званыя горы. Перапад вышынь дасягае 90 метраў. Лічыцца, што Смаленск стаіць на сямі ўзгорках.

Хвалісты рэльеф, вялікая колькасць рэчак, рачулак і яраў, багатая расліннасць надаюць Смаленску прыгожы, маляўнічы краявід.

Больш інфармацыі Клімат Смаленска, Паказчык ...

Клімат у Смаленску ўмерана-кантынентальны са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. У Смаленску параўнальна цёплае лета і ўмерана-халодная зіма. Значныя ваганні сярэдняй тэмпературы па сезонах: ад −9 °C у студзені да +17,1 °C у ліпені.

На працягу года 178 дзён пераважае пахмурнае надвор’е, 103 дні з туманамі, 28 дзён з навальніцамі. Найбольш вільготным з’яўляецца летні перыяд. Сярэдняя велічыня адноснай вільготнасці паветра — 81 %.

Пераважная ў горадзе ружа вятроў — заходняя, паўднёвая і паўднёва-заходняя.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Культура

Штогод у канцы верасня ў Смаленску праводзіцца Усерасійскі кінафэст «Залаты фенікс». Да дня нараджэння кампазітара Смаляніна М. І. Глінкі ў канцы мая-пачатку чэрвеня праводзіцца традыцыйная «Глінкаўская дэкада». Традыцыйным таксама з’яўляецца тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг»

Тэатры і філармонія

Thumb
Канцэртная зала абласной філармоніі
  • Смаленскі драматычны тэатр імя А. С. Грыбаедава
  • Смаленскі тэатр лялек імя Д. Н. Свяцільнікава
  • Смаленскі камерны тэатр
  • Народны тэатр драмы
  • Смаленскі тэатр юнага гледача
  • Тэатр-студыя «Дыялог»
  • Моладзевы тэатр «Міракл»
  • Смаленская абласная філармонія

Кінатэатры

14 студзеня 1901 года ў Смаленску адбыўся першы кінасеанс. Першы фільм з гукавым суправаджэннем быў паказаны 15 лістапада 1931 гады. У 2010 годзе ў Смаленску ў найстарэйшым кінатэатры «Кастрычнік» з’явілася першая 5D-кіназала. У верасні 2011 года ў гандлёвым цэнтры «Байкал» адкрыўся першы 7D-кінатэатр, які паказвае кароткаметражныя мультфільмы.

Дзеючыя кінатэатры
  • Сучаснік
  • Змена
  • Silver Cinema
  • Міраж Cinema

Культурныя цэнтры

  • Палац культуры чыгуначнікаў (Смаленск)
  • Палац культуры прафсаюзаў (Смаленск)
  • Смаленскі гарадскі дом культуры
  • Культурны цэнтр Губернскі
  • Культурны цэнтр Задняпроўе
  • Культурны цэнтр УУС
  • Культурны цэнтр «МУК»
  • Дом культуры УТГ
  • Дом культуры УТС
  • Дом культуры «Гнёздава»
  • Дом культуры «Сартыроўка»
  • Дом культуры «Міловідава»
  • Дом культуры «Красны Бор»
  • Цэнтр вольнага часу «Проніна»
  • Культурны цэнтр «Новы Акропаль»

Музеі і галерэі

  • Смаленская мастацкая галерэя
  • Музей гісторыі паліцыі
  • Гісторыка-археалагічны і прыродны музей-запаведнік «Гнёздава»
  • Арт-галерэя сучаснага мастацтва «40 квадратаў»

Паркі, скверы і сады

  • Лапацінскі сад
  • Парк 1100-годдзя Смаленска
  • Парк Перамогі
  • Парк Піянераў
  • Парк імя П. І. Пестэля
  • Парк імя П. С. Нахімава
Thumb
Помнік абаронцам Смаленска ў Лапацінскіх садзе
Thumb
Помнік Сафійскаму пяхотнаму палку ў Лапацінскіх садзе
Thumb
Гармата ў Лапацінскіх садзе
  • Сад Блонье
  • Сквер Памяці Герояў
  • Пушкінскі сад
  • Сквер памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
  • Сквер памяці загінуўшых чыгуначнікаў
  • Сквер памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС
  • Сквер імя М. І. Кутузава
  • Сквер імя Ю. А. Гагарына
Thumb
Сквер Памяці Герояў
Thumb
Помнік «Удзячная Расія» у скверы Памяці Герояў
Thumb
Бюст Кутузава ў скверы Памяці Герояў
  • Рэадаўскі парк
  • Красны Бор
  • Дубравенка
  • Серабранка
  • Саколья Гара
Даваенныя будынкі Смаленска
Thumb Thumb Thumb

Славутасці

Пасляваенныя будынкі Смаленска
Thumb Thumb Thumb
Remove ads

Навука і адукацыя

Сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы

Thumb
Політэхнічны каледж
Thumb
Каледж тэлекамунікацый
  • Смаленскі каледж тэлекамунікацый
  • Смаленскі політэхнічны каледж
  • Смаленскі будаўнічы каледж
  • Смаленскі педагагічны каледж
  • Смаленскі базавы медыцынскі каледж
  • Смаленская акадэмія прафесійнай адукацыі
  • Смаленскі аўтатранспартны каледж імя Я.Г. Трубіцына
  • Каледж Смаленскага інстытута мастацтваў
  • Міжнародны каледж сучасных тэхналогій
  • Смаленскі каледж лёгкай прамысловасці і індустрыі моды
  • Смаленскі кааператыўны тэхнікум
  • Смаленскі гандлёва-эканамічны тэхнікум
  • Смаленскі індустрыяльны тэхнікум
  • Смаленскі тэхналагічны тэхнікум
  • Смаленскі вячэрні тэкстыльны тэхнікум
  • Смаленскі юрыдычны тэхнікум Міжнароднага Юрыдычнага Інстытута
  • Смаленскае абласное музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі
Філіялы іншагародніх навучальных устаноў
  • Юрыдычнага каледжа Расійскай секцыі Міжнароднай паліцэйскай асацыяцыі
  • Маскоўскага каледжа чыгуначнага транспарту
  • Маскоўскага фінансавага каледжа

Вышэйшыя навучальныя ўстановы

Thumb
Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
Thumb
Акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму
Дзяржаўныя
  • Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Смаленскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт
  • Смаленская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
  • Смаленская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму
  • Ваенная акадэмія вайсковай супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі
  • Смаленскі дзяржаўны інстытут мастацтваў
Недзяржаўныя
  • Смаленскі інстытут бізнесу і прадпрымальніцтва
  • Смаленская Праваслаўная Духоўная семінарыя

Навукова-даследчыя ўстановы

  • Смаленскі навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі
Remove ads

Архітэктура

Эканоміка

Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы Смаленска:

  • Смаленскі авіяцыйны завод
  • ААТ «ВА „Крышталь“» (дыяментагранільная фабрыка)
  • ЗАТ «Смаленская панчошная фабрыка»
  • ААТ «Хлебапек» (уваходзіць у Аграпрамысловую карпарацыю «Стойленская Ніва»)

Транспарт

Беларусы Смаленска

«Васіль Каліна»

Я пра Смаленск пішу каротка,
Ты сам падумай і разваж.
Смаленск! Ты слава нашых продкаў,
Смаленск! Ты сёння гонар наш.
Падняць павінен тое ўнук,
Што ў дзеда выслізнула з рук...

Яшчэ ў 1677 годзе ў Смаленску па-беларуску была надрукавана кніга Міколы Дылецкага «Граматыка мускуійская»[18]. У XIX стагоддзі І. І. Арлоўскі пісаў пра смаленскія кірмашы: «Чуецца сакавітая беларуская гаворка, чуваць гукі дудак, скрыпак і свісцёлак, ідзе жвавы гандаль дзеравяным таварам»[19]. Паводле перапісу 1859 года ў Смаленску і Смаленскім павеце жылі 82,636 беларусаў і толькі 7,611 рускіх і 1,077 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У 1917 годзе ў горад прыязджае Максім Гарэцкі і паступае ў Археалагічны інстытут. Працаваў на савецкай службе[20], у Смаленскім савеце[заўв 1], камендантам жыллёвага аддзела[заўв 2] ў Смаленску (1918), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у газетах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «Звезда» (з жніўня 1918[заўв 3]). З восені 1917 да 21 студзеня 1919 года ў Смаленску жыў Янка Купала разам са сваёй жонкай на вуліцы Малой Багаслоўскай, 5 (сёння вуліца Пушкіна) і працаваў агентам забеспячэння[23]. У 1922—1923 і 1925—1927 гадах дзейнічала беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы[24].

Паводле ўспамінаў А. Трусава, у 1990 годзе мясцовыя дэпутаты прыхільна паставіліся да магчымасці правядзення рэферэндуму па далучэнні Смаленска да Беларусі. У сярэдзіне 1990-х смаленская эліта выступіла з прапановай зрабіць у горадзе сталіцу Саюза Расіі і Беларусі на той падставе, што менавіта тут утварылася Беларуская ССР.[25]

У 2012 годзе ў Смаленску жыве больш за 12000 беларусаў. 22 сакавіка 2013 года заснавана беларускае зямляцтва і суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны[26].

Remove ads

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. Адзначаецца яго добрае знаёмства з В. Кнорыным[21].
  2. Кіраваў рэквізіцыяй «лішкаў жытла ў буржуазіі».
  3. Запрошаны на сталую працу ў «Звязду» Кнорыным пасля абвяшчэння БССР[22].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads