Аўрора Канстанцінаўна Тэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аўрора Канстанцінаўна Тэн (14 верасня 1935, г. Спаск) — беларускі і казахскі архітэктар.

Хуткія факты Аўрора Канстанцінаўна Тэн, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Карэянка. Скончыла ў 1958 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў праектных інстытутах Алма-Аты, Караганды. З 1968 г. — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць

Запраектавала мяса-малочны павільён на Нікольскім рынку ў Алма-Аты (1960), будынкі Упраўлення вугальнай прамысловасці (1963), аўтавакзала (1969, з В. І. Цыцыным) у Карагандзе.

Thumb
Адміністрацыя Фрунзенскага раёна
Thumb
Палац культуры Мінпрамбуда БССР на Партызанскім праспекце

Асноўныя працы ў Беларусі: адміністрацыйны корпус «Белкультгандлю» (1970), сталовая аўтазавода па Сацыялістычнай вуліцы (1978) у Мінску; у аўтарскім калектыве: будынак РК КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна (1970, сааўтары Я. Цюкаў, А. Жалдакоў), сталовая па вул. Някрасава (1970, грамата ВДНГ БССР), кафэ «Малочнае» (1974), Палац культуры Мінпрамбуда БССР (1983) у Мінску.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads