Карагандзінская вобласць

вобласць у Казахстане From Wikipedia, the free encyclopedia

Карагандзінская вобласцьmap
Remove ads

Карагандзінская вобласць (каз.: Қарағанды облысы) — вобласць у цэнтральнай частцы Казахстана, знаходзіцца ў самым цэнтры кантынента Еўразія, амаль роўнааддалена ад Паўночнага Ледавітага і Індыйскага, Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Клімат рэзка-кантынентальны і вельмі засушлівы. Вобласць займае найболей узнёслую частку Казахскага драбнасопачніка — Сары-Аркі.

Хуткія факты Карагандзінская вобласць, Краіна ...

У наш час Карагандзінская вобласць — самая буйная па тэрыторыі і прамысловым патэнцыяле, багатая мінераламі і сыравінай. Тэрыторыя вобласці ў новых межах складае 427 982 км² (15,7 % агульнай плошчы тэрыторыі Казахстана), займае 49-ае месца ў спісе найбуйнейшых адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню ў свеце. У вобласці жыве амаль дзясятая частка ўсяго насельніцтва Казахстана.

На поўначы мяжуе з Акмолінскай вобласцю, на паўночным усходзе — з Паўладарскай, на ўсходзе — з Усходне-Казахстанскай, на паўднёвым усходзе — з Алмацінскай, на поўдні — з Жамбылскай, Паўднёва-Казахстанскай і Кызылардзінскай, на захадзе — з Акцюбінскай і на паўночным захадзе — з Кастанайскай.

Індэкс дарог M.

Remove ads

Зноскі

  1. Об изменении численности населения Республики Казахстан с 1 января 2017 года до 1 ноября 2017 года(недаступная спасылка). Министерство национальной экономики Республики Казахстан. Комитет по статистике. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2018. Праверана 31 студзеня 2018.
  2. Агентство Республики Казахстан по статистике. Этнодемографический сборник Республики Казахстан 2015(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 31 студзеня 2018.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads