Аўташкло

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўташкло
Remove ads

Аўтамабільнае шкло (аўташкло) — састаўныя часткі шклення аўтамабіля, а менавіта: ветравое, задняе, кузаўное і дзвярное шкло, а таксама элементы шклення даху.

Thumb
Ветравая шыба Газ-21

На большасці сучасных аўтамабіляў ветравое шкло выканана па тэхналогіі трыплекс, у той час як усё астатняе з’яўляецца загартаваным.

Шматслойнае шкло

Шматслойнае шкло або трыплекс — гэта два ці больш слаёў арганічнага або сілікатнага шкла, якія злучаны паміж сабой спецыяльнай палімернай плёнкай, здольнай пры ўдары ўтрымліваць аскепкі. Як правіла, вырабляецца з дапамогай прэсавання пры нагрэве. Існуе спецыяльнае шкло з падвышанымі шумапаглынальнымі ўласцівасцямі, з электраабаграваннем, каляровае, люстранае, электрахромнае і г. д.

Remove ads

Загартаванае шкло

Загартаванае шкло — звычайнае ліставое шкло, якое атрымліваюць нагрэвам да тэмпературы загартоўкі (650—680 °C) з наступным хуткім раўнамерным ахалоджваннем халодным паветрам з абодвух бакоў. У выніку такой апрацоўкі ў павярхоўных слаях шкла ўтвараюцца астаткавыя механічныя напружанні сціскання, якія забяспечваюць яго падвышаную механічную трываласць, тэрмаўстойлівасць і бяспеку пры разбурэнні. Разбіваючыся, такое шкло разбураецца на мноства дробных аскепкаў з тупымі гранямі, якія не здольныя нанесці сур’ёзныя траўмы.

Remove ads

Кадзіроўка аўташкла

Для кадзіроўкі аўташкла выкарыстоўваюць спалучэнні літар лацінскага алфавіта. Існуюць дзве асноўныя сістэмы кадзіроўкі аўташкла — еўрапейская і паўночнаамерыканская. Аднак ужываюцца і іншыя сістэмы. Найбольш распаўсюджанай з’яўляецца сістэма кадзіроўкі кітайскага вытворцы аўтамабільнага шкла Fuyao Glass.

Больш інфармацыі Еўрапейская сістэма, Значэнне ...
Больш інфармацыі Амерыканская сістэма, Значэнне ...
Больш інфармацыі Сістэма кадзіроўкі Fuyao Glass, Значэнне ...

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads