Шкло

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шкло
Remove ads

Шкло — цвёрды аморфны неарганічны матэрыял, які выходзіць праз хуткае астуджэнне расплаву без яго крышталізацыі. На ступені атамаў цвёрдае шкло захоўвае аморфную структуру, пазбаўленую далёкага парадку, уласцівую вадкасцям. Шкло крохкае і анізатропнае. Пры награванні яно паступова размякчаецца і не мае акрэсленай тэмпературы плаўлення.

Thumb
Шкляныя колбы

Да шклоўтвараючых належаць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэнні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць вышэйшую глейкасць проці расплаваў нешклоўтвараючых рэчываў[1].

Remove ads

Шклоўтвараючыя рэчывы

Да шклоўтвараючых рэчываў належаць:
Простыя рэчывы:

  • S
  • Se
  • Ge

Аксіды:

  • SiO2
  • B2O3
  • P2O5
  • TeO2
  • GeO2

Фтарыды:

  • AlF3
  • ZrF4

і інш.

Некаторыя кшталты шкла

У залежнасці ад асноўнага шклоўтвараючага рэчыва, якое выкарыстоўвалася, шкло бывае аксідным (сілікатнае, кварцавае, германатнае, фасфатнае, баратнае), фтарыдным, сульфідным і г. д.

Базавы метад атрымання сілікатнага шкла гэта награванне сумесі кварцавага пяску (SiO2), соды (Na2CO3) і вапняку або крэйды (CaCO3). У выніку атрымоўваецца хімічны комплекс з складам Na2O*CaO*6SiO2. У прамысловыя маркі шкла звычайна ўваходзяць злучэнні магнію і алюмінію.

Кварцавае шкло робяць плаўленнем крэмнязёмнай сыравіны высокай чысціні (звычайна кварцыт, горны крышталь), яго хімічная формула — SiO2. Кварцавае шкло можа быць таксама прыроднага паходжання, яно ўтвараецца пры трапленні маланкі ў паклады кварцавага пяску.

Адрозніваюць асобныя віды шкла паводле сферы яго ўжытку:

  • Аптычнае шкло — ужываюць дзеля выраба лінз і іншых дэталяў аптычных прыбораў.
  • Хіміка-лабараторнае шкло — шкло, якое валодае высокай хімічнай і тэрмічнай устойлівасцю.
  • Архітэктурнае шкло — ужываецца ў будаўніцтве
  • Аўтамабільнае шкло — ужываецца для шклення аўтатранспартных сродкаў
  • Арганічнае шкло (аргшкло) — пластмаса, якая атрымала сваю назву за празрыстасць, насамрэч дачынення да шкла не мае.
Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads