Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў (нар. 14 лістапада 1978, Казань, Расійская Федэрацыя) — беларускі фатограф, выдавец, дызайнер, журналіст, рэжысёр, кандыдат эканамічных навук.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 лістапада 1978 года ў г. Казань, у сям’і вайскоўца. З 1979 года сям’я пераехала ў Беларусь. У 2000 годзе скончыў факультэт менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У 2000 годзе ўзнагароджаны медалём Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі «За лепшую навуковую працу» сярод маладых вучоных па выніках адкрытага ўсерасійскага конкурсу. У 2004 годзе абараніў дысертацыю, прысуджана навуковая ступень кандыдата эканамічных навук. З 2001 года пачаў працаваць на беларускім тэлебачанні. З’яўляўся вядучым і рэжысёрам праграмы «Знята!»,[2] рэдактарам тэлевізійных праектаў «Наша спадчына», «Новая калекцыя», «Эпоха». З 2001 года акрэдытаваны ў якасці беларускага фатографа і журналіста на міжнародных кінафестывалях у Кане, Берліне і Венецыі. З 2003 года ў якасці сааўтара сумесна з Алегам Лукашэвічам рэалізуе мастацкі праект «Спадчына Беларусі» (па міжнароднаму прадстаўленні гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі), які ўключае выданне прэзентацыйных альбомаў, правядзенне міжнародных фотавыставак, вытворчасць дакументальных фільмаў і тэлевізійных праграм для міжнароднай аўдыторыі. У студзені 2005 года стаў Лаўрэатам Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».[3] З 2007 года з’яўляецца беларускім выдаўцом[4]. Сумесна з Алегам Лукашэвічам арганізаваў адкрыццё першага Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64 Канскім кінафестывалі. У маі 2011 года стаў намеснікам кіраўніка Нацыянальнага павільёна. З 2012 года працуе ў беларускай дакументалістыцы ў якасці рэжысёра. У 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці рэжысёр.
Remove ads
Выстаўкі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»
- 2003 год
- Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Адкрыццё праекта серыяй фотавыставак: «Храмы Беларусі», «Сядзібы і ратушы Беларусі», «Палацы і замкі Беларусі» (Мінск, Беларусь);[5]
- Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь);
- Саюз мастакоў Арменіі (Ерэван, Арменія);[6]
- Віцебскі абласны краязнаўчы музей (Віцебск, Беларусь);
- Дом-музей мастака Іліі Рэпіна ў Здраўнёва (Беларусь).
- 2004 год
- Штаб-кватэра ЮНЕСКА ў Парыжы. Выстаўка ў гонар 50-годдзя ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА (Парыж, Францыя);[7]
- У палацы графа Тызенгаўза ў Паставах адкрыта пастаянна дзеючая фотаэкспазіцыя «Спадчына Беларусі» — дар аўтараў гораду (Паставы, Беларусь);
- Нацыянальная акадэмія Св. Цэцыліі, выстаўка ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь (Рым, Італія);[8]
- Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь).[9]
- 2008 год
- Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь);
- Дом Пушкіна ў Лондане, у рамках акцыі «Адкрый Беларусь» (Вялікабрытанія);[10]
- Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (Гомель, Беларусь);[11]
- Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (Полацк, Беларусь);[12]
- Удзел у міжнароднай выстаўцы «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь);
- Віляноўскі палац, (Варшава, Польшча).
- 2014 год
- На арт-агароджы парку Чалюскінцаў пад адкрытым небам у Мінску. Фотавыстаўка, якая складаецца з 60 фотаздымкаў (памер 3х2 метра) экспанавалася год, (Мінск, Беларусь).[13]
- 2015 год
- На агароджы Усіхсвяцкага храма пад адкрытым небам, (Мінск, Беларусь).[14]
- На арт-агароджы парку Чалюскінцаў пад адкрытым небам у Мінску. Былі прадстаўлены 60 фатаграфій прысвечаныя чатыром беларускім помнікам, занесеных у Сусветны спіс культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА: Белавежская пушча, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Геадэзічная дуга Струвэ.[15]
- 2016 год
Remove ads
Кнігі-альбомы мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»
- 2004 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 3000 экз.)
- 2005 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 2-е і 3-е выданне (агульны тыраж 6000 асобнікаў.)
- 2005 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 3000 экз.)
- 2006 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 4-е выданне (наклад 3000 экз.)
- 2007 — «Спадчына Беларусі. Скарбы» на бел. і англ. мовах (наклад 3000 экз.)
- 2007 — «Спадчына Беларусі» на бел. і англ. мовах 5-е і 6-е выданне (наклад 8000 экз.)
- 2007 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 2-е выданне (наклад 3500 экз.)[18]
- 2009 — «Скарбы Беларусі» на бел. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 3000 экз.)[19]
- 2009 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 3-е выданне (наклад 3000 экз.)
- 2010 — «Спадчына Беларусі» на рус. і англ. мовах 4-е выданне (наклад 5000 экз.)
- 2013 — «Скарбы Беларусі» на бел. і англ. мовах 2-е выданне (наклад 1000 экз.)
- 2013 — «Скарбы Беларусі» на рус. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 1000 экз.)
- 2014 — «Скарбы Беларусі» на рус. і англ. мовах 2-е выданне (наклад 1000 экз.)
- 2015 — «Спадчына Беларусі» на бел., рус. і англ. мовах 1-е выданне (наклад 1000 экз.)
Агульны наклад на снежань 2015 года складае 44,5 тыс. асобнікаў.
Фільмаграфія
- аўтар сцэнарыя
2012
- «Беларускі балет. Гісторыя»
- «Гісторыя беларускай оперы»
- рэжысёр
2013
Узнагароды
- 2005 — Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»;[22]
- 2005 — Дыплом ім. Францыска Скарыны на 45-м Рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі»;
- 2005 — Дыплом II ступені на V конкурсе журналістаў, арганізаваным Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь;
- 2006 — Дыплом Пераможцы і ганаровы медаль на IX Еўразійскім тэлефоруме ў Маскве за фільм «Эпоха Марка Шагала»;[23]
- 2008 — Дыплом I ступені на V Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў Маскве за кнігу-альбом «Спадчына Беларусі. Скарбы»;[24]
- 2010 г. — Намінаваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь за мастацкі праект «Спадчына Беларусі»;[25]
- 2014 — Дыплом III ступені на XI Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў Маскве за кнігу-альбом «Скарбы Беларусі»;[26]
- 2015 — Дыплом Пераможцы ў намінацыі «Фотапогляд» на 54-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў Мінску за кнігу-альбом «Скарбы Беларусі»;[27]
- 2016 — Дыплом Пераможцы ў намінацыі лепшы дызайнер кнігі з уручэннем памятнага знака-сімвала «Залаты Фаліянт» на 55-ым Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі — 2016» у Мінску за дызайн кніг-альбомаў «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», «Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль», «Спадчына Беларусі».[28]
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads