Антон Рафаілавіч Брадоўскі

беларускі калекцыянер, нумізмат, музейны работнік (1859—1928) From Wikipedia, the free encyclopedia

Антон Рафаілавіч Брадоўскі
Remove ads

Анто́н Рафаі́лавіч Брадо́ўскі (20 кастрычніка 1859, Новааляксандраўск, цяпер Літва17 сакавіка 1928, Віцебск) — беларускі калекцыянер, нумізмат, музейны работнік.

Хуткія факты Антон Рафаілавіч Брадоўскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
А. Брадоўскі ў сценах Віцебскага губернскага музея

У 1875 годзе скончыў Новааляксандраўскае павятовае вучылішча. Працаваў пісьмаводам, даваў прыватныя ўрокі на агульнаадукацыйных дысцыплінах. У 1881—1882 гадах загадчык Васільеўскай казённай цагельні ў Вільні. У 1882—1892 гадах дзясятнік на будаўніцтве крэпасці ў Коўне і ваеннага порта ў Лібаве. У 1893—1918 гадах у інжынерным упраўленні Віленскай ваеннай акругі.

Прымаў удзел у будаўніцтве помнікаў Кацярыне II і Міхаілу Мураўёву ў Вільні (1897—1898).

У 1915 годзе праз Першую сусветную вайну пераехаў са штабам акругі ў Віцебск.

З дзяцінства займаўся нумізматыкай і калекцыянаваннем прадметаў старажытнасці. Частку калекцыі (каля 4,5 тыс. манет і медалёў, прадметаў археалагічных раскопак, мастацкіх твораў) перадаў Віцебску і на яе аснове ў 1918 годзе заклаў Віцебскі губернскі музей, у якім працаваў загадчыкам, з 1924 года навуковым супрацоўнікам.

Сябра Віцебскай камісіі па ахове помнікаў гісторыі і мастацтва (1919—1924), Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства (1924—1928)[1].

Remove ads

Зноскі

  1. ЭГБ 1994, с. 64.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads