Аляксандр Анатольевіч Друкт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Анатольевіч Друкт (10 мая 1949, Мінск — 17 красавіка 1990) — беларускі музыказнавец, кампазітар. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978).

Хуткія факты Аляксандр Анатольевіч Друкт, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1972 годзе Беларускую кансерваторыю, выкладаў у ёй.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1978 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1978 года.

Навуковая дзейнасць і творчасць

Даследаваў праблемы натуральна-ладавай гармоніі, ладаўтварэння ў сучаснай музыцы, класічнай паліфаніі, пытанні нацыянальнага музычнага працэсу. Набыў вядомасць як музычны крытык.

Сярод музычных твораў: вакальны цыкл «Вясновыя песні» на народныя тэксты (1972), «Званы» (1978) і «Вяснянка» (1982) для аркестра народных інструментаў, квінтэт (1982), «Гарэзлівыя прыпеўкі» для 2 цымбалаў, фартэпіяна і ўдарных (1983), «Балбатухі» для 2 домраў[ru], фартэпіяна і ўдарных (1987), вакальная сатыра «Аб трох набобах» на вершы М. Агніўцава (1988) і інш.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads