Анатоль Данілавіч Салянікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Данілавіч Саля́нікаў[1] (19 ліпеня 1919, Чурылава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 8 верасня 2010) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (19.08.1944).
Remove ads
Біяграфія
У 1942 годзе скончыў Энгельскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў. У Чырвонай Арміі з 1941 года. З 1942 года на Бранскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах: капітан, камандзір эскадрыллі штурмавікоў. Зрабіў 115 баявых вылетаў, знішчыў 10 танкаў, 2 бронемашыны, 120 аўтамашын, 18 гармат, 4 вагоны, склад, 6 мінамётаў, 44 павозкі з грузам, больш за 500 гітлераўцаў. Эскадрылля пад яго камандаваннем са студзеня па красавік 1944 года зрабіла 123 баявыя вылеты. Да 1947 года ў Савецкай Арміі, потым да 1981 года на адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads