Барздоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барздо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацйны цэнтр — аграгарадок Барздоўка.

Хуткія факты Барздоўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Браздзечынскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Браздзечына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пугляйскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 21 населены пункт[2]. 12 жніўня 1974 года цэнтр Браздзечынскага сельсавета перанесены ў вёску Барздоўка[3]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Барздоўскі[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1102 чалавекі[5], з іх 93,4 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 763 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads