Агата Крысці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Агата Крысці
Remove ads

Агата Мэры Кларыса Малоўэн, (англ.: Agatha Mary Clarissa, Lady Mallowan), пры нараджэнні Мілер (англ.: Miller), больш вядомая паводле прозвішча мужа як Агата Крысці (15 верасня 1890 — 12 студзеня 1976) — англійская пісьменніца. Сусветна вядомая аўтарка дэтэктыўнай прозы.

Хуткія факты Агата Мэры Кларыса Малоўэн, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Да шлюбу Агата працавала медсястрой у шпіталі, што наклала своеасаблівы адбітак на яе кнігі: 83 злачынствы ў дэтэктывах Крысці былі ўчынены праз атручэнні. Першы шлюб Агаты з палкоўнікам Арчыбальдам Крысці скончыўся разводам, другі муж — археолаг Макс Малоўэн — быў маладзейшы за яе на 15 гадоў; пра гэта сама місіс Малоўэн заўважыла, што для археолага жанчына мусіць быць як мага старэйшай, бо яе каштоўнасць тады значна ўзрастае.

Remove ads

Творчасць

Дэбютавала раманам «Таямнічая гісторыя» (1920). Шматлікія раманы (больш за 60) «Пуаро расследуе» (1924), «Таямніца камінаў» (1925), «Забойства Роджэра Экрайда» (1926), «Усходні экспрэс» (1934), «Забойства па алфавіце» (1936), «Смерць на Ніле» (1937), «Дзесяць негранят» (1939), «Н ці М?» (1941), «Труп у бібліятэцы» (1942), «Крывая хаціна» (1949), «Кот сярод галубоў» (1959) і інш., п’есы «Пастка», «Сведка абвінавачання» (абедзве 1954), «Бледны конь» (1961), «Трэцяя» (1966) і інш. напісаны ў жанры т.зв. інтуітыўнага дэтэктыва. Злачынства ў іх выкрываецца не з дапамогай фактаў і рэчавых доказаў, а дзякуючы выключнай псіхалагічнай праніклівасці і незвычайнай назіральнасці герояў — Джэйн Марпл і прафесійнага сышчыка Эркюля Пуаро. Творам Агаты Крысці ўласцівы тонкі гумар, дакладнасць дэталяў у абмалёўцы калізій і персанажаў.

Remove ads

Ацэнкі

За літаратурную творчасць ёй нададзены дваранскі тытул.

Герой 33 раманаў і 51 апавядання Крысці Эркюль Пуаро стаў адзіным прыдуманым героем, на якога на першай старонцы «Нью-Ёрк Таймс» стаяў некралог.

Беларускія пераклады

• Нябожчыкава люстэрка // Замежны дэтэктыў. Мн., 1988.
• Апавяданні // Замежны дэтэктыў. Мн., 1991.
• Забойства ва «Усходнім экспрэсе». Логвінаў, 2024[8].

Зноскі

1. Dame Agatha Christie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Agatha Christie // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. https://www.englishriviera.co.uk/things-to-do/ashfield-p1342823 Праверана 10 красавіка 2022.
4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118520628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

5. Catalog of the German National Library Праверана 12 жніўня 2023.

6. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads