Каралеўскае літаратурнае таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралеўскае літаратурнае таварыства (англ.: The Royal Society of Literature) — прэстыжная літаратурная арганізацыя Вялікабрытаніі, створаная ў 1820 годзе каралём Георгам IV «у мэтах заахвочвання заслуг у галіне літаратуры і стымулявання літаратурных талентаў».[2] Таварыства базуецца ў Сомерсет-хаус у Лондане.
Remove ads
Узнагароды
Каралеўскае літаратурнае таварыства штогод уручае шэраг узнагарод. Праз свае праграмы прэмій таварыства падтрымлівае новых і вядомых сучасных пісьменнікаў.
- Прэмія Крыстафера Бланда — штогадовая ўзнагарода ў памеры 10 000 фунтаў аўтару, старэйшаму за 50 гадоў, за лепшую дэбютную кнігу мастацкай або дакументальнай прозы
- Прэмія «Анкор» — штогадовая ўзнагарода ў памеры 10 000 фунтаў за лепшы другі раман пісьменніка
- Прэмія Джайлса Сент-Абіна — штогадовыя ўзнагароды, адна ў памеры 10 000 фунтаў стэрлінгаў і дзве па 5000 фунтаў стэрлінгаў, за першыя публікацыі ў жанры дакументальнай літаратуры
- Прэмія Андатжэ — штогадовая ўзнагарода ў памеры 10 000 фунтаў за выдатны твор у прозе, паэзіі ці дакументальным жанры, які раскрывае дух месца
- мемарыяльная прэмія Віктара Прытчэта — штогадовая прэмія ў памеры 1 000 фунтаў за лепшае неапублікаванае апавяданне года
- Медаль Бенсана — за асаблівыя заслугі перад літаратурай (зрэдку ўручаецца і замежным аўтарам)
- Міжнародны пісьменнік (англ.: International writer) — ганаровае званне, якое прысуджаецца штогод 12 замежным пісьменнікам.
- Рыцар літаратуры — самае ганаровае званне, якое таварыства можа прысвоіць пісьменніку
Remove ads
Спіс прэзідэнтаў
- 1820—1832 — Томас Бёрджэс (біскуп Сент-Дэйвідса)
- 1832—1833 — Джордж Агар-Эліс, барон Довер (англ.: George Agar-Ellis, 1st Baron Dover)
- 1834—1845 — Фрэдэрык Джон Робінсан
- 1845—1849 — Генры Галам (англ.: Henry Hallam)
- 1849—1851 — Спэнсер Комптан,2-і маркіз Нортгемптан
- 1851—1856 — Джордж Говард, 7-ы граф Карлайл (англ.: George Howard, 7th Earl of Carlisle)
- 1856—1876 — Біскуп Конап Цірвольскі (англ.: Connop Thirlwall, Lord Bishop of St. David’s)
- 1876—1885 — Леапольд, герцаг Олбані
- 1885—1893 — Сэр Патрык Колхаун (англ.: Sir Patrick Colquhoun)
- 1893—1920 — Хардынг Гіфард, 1-ы граф Холсберы (англ.: Hardinge Giffard, 1st Earl of Halsbury)
- 1921—1946 — Роберт Кру-Мілнс, 1-ы маркіз Кру (англ.: Robert Crewe-Milnes, 1st Marquess of Crewe)
- 1946—1947 — Віктар Булвер-Літан, 2-і граф Літан (англ.: Victor Bulwer-Lytton, 2nd Earl of Lytton)
- 1947—1982 — Рычард Батлер (англ.: Richard Austen Butler, Baron Butler of Saffron Walden)
- 1983—1988 — Энгус Уілсан (англ.: Sir Angus Wilson)
- 1988—2003 — Рой Джэнкінс (англ.: Roy Jenkins, Baron Jenkins of Hillhead)
- 2003—2008 — Майкл Халройд (англ.: Sir Michael Holroyd)
- 2008—2017 — Колін Табран (англ.: Colin Thubron)
- 2017—2021 — Марына Уорнер
- 2021 — ц.ч. — Бернардын Эварыста
Remove ads
Міжнародныя пісьменнікі
Праграма Таварыства Міжнародныя пісьменнікі (англ.: RSL International Writers) — гэта новая пажыццёвая ўзнагарода, якая прызнае ўклад пісьменнікаў усяго свету ў англамоўную літаратуру, а таксама здольнасць літаратуры пераадольваць межы і аб’ядноўваць людзей. Першы спіс лаўрэатаў быў аб’яўлены ў 2021 годзе.[3]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads