Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч (нар. 1974) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.

Хуткія факты Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Закончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, магістр культуралогіі (Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), дактарант універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані.

Працаваў выкладчыкам у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, у верасні 2012 года звольнены з фармулёўкай «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Паводле некаторых меркаванняў, на праўдзе звольнены за ўдзел у напісанні кнігі «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада»[3], у красавіку 2013 года пачаўся збор подпісаў супраць звальнення выкладчыка па палітычных матывах.

Тэма навуковых інтарэсаў: беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя Гродна. Займаецца распрацоўкай эфектыўных спосабаў пашырэння культуры гістарычнай памяці ў беларускім грамадстве. Мае шматгадовы досвед працы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Рэдактар і адзін з аўтараў энцыклапедычнага даведніка «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц: Ад Фартоў да Каложы» (Гродна, 2012), у якім сістаматызавана інфармацыя пра гісторыю, архітэктурныя асаблівасці і сучасны стан захоўвання больш чым 600 аб'ектаў. Аўтар падручніка «Гродназнаўства» (Гродна, 2012) і біяграфічных слоўнікаў «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродна» (2001) ды «Памяць пра Гродна» (2015).

Адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага (2012)[4].

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

Дысертацыя:

  • Чернякевич А. Н. Политика Польши на оккупированной территории Беларуси в период польско-советской войны (февраль 1919-март 1921 года) : дисс. на соиск. учен. степ. канд. ист. наук. Гродно, 2001.

Аўтарэферат:

  • Чернякевич А. Н. Политика Польши на оккупированной территории Беларуси в период польскосоветской войны (февр. 1919 – март 1921 г.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.02. Минск, 2001. 20 с.

Манаграфіі:

  • Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік / Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч. Мінск: Лімарыус, 2008. 91 с.
  • Нараджэнне беларускай Гародні: З гісторыі нацыянальнага руху 1909—1939 гадоў. Мінск: А. М. Янушкевіч, 2015. 172 с.: іл. ISBN 978-985-90346-7-1
  • Чарнякевіч, А. М. Чужы сярод чужых: Павел Аляксюк і беларускія «паланафілы» / Андрэй Чарнякевіч. Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. 315, [1] с. ISBN 978-985-7165-32-2.
  • Чарнякевіч, А. М. Памяць пра Гродна: матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада, 1919–1939 гг. / Андрэй Чарнякевіч ; [навуковы рэдактар І. Чарнякевіч]. Гродна : ЮрСаПрынт, 2017. 305 с. ISBN 978-985-7134-38-0.
  • Чернякевич А. БНР. Триумф побежденных / Андрей Чернякевич. Минск : А. Н. Янушкевич, 2018. 302 с. ISBN 978-985-7165-63-6.

Артыкулы:

  • Пинский расстрел как предвестник Холокоста (о трагических событиях весны 1919 г.) / А. Чернякевич // Диаспоры. 2004. № 4. С. 164—186.
  • Ад супрацоўніцтва да здрады: беларускі рух і II аддзел Польскага Генеральнага штабу 1919―1939 г. / Андрэй Чарнякевіч // Гістарычны альманах : навуковы гістарычны і краязнаўчы альманах / рэдактар Аляксандр Краўцэвіч. 2007. Т. 13. С. 13―46.
  • Гісторыя стварэння і дзейнасці Першага беларускага палка ў Гродне / А. М. Чарнякевіч // Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Смаргоншчына: трагедыя, гераізм, памяць : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (г. Смаргонь, 18―19 мая 2007 г.) / [навуковыя рэдактары: А. М. Літвін, У. В. Ляхоўскі]. Мінск, 2009. С. 468―490.
  • Сацыяльна-культурная трансфармацыя г. Гродна паміж дзвюма Сусветнымі войнамі (1919-1939 гг.) / А. М. Чарнякевіч // 1939 год у лёсе беларускага народа : зб. матэрыялаў рэгінальнага круглага стала, Брэст, 29 кастр. 2009 г. Брэст : БрДУ, 2010. С. 6-17.
  • Гродзенская губернская ўправа / У. Ляхоўскі, А. Чарнякевіч // Берасцейскі хранограф : зборнік навуковых прац / Брэсцкі дзяржаўны універсітэт, Гістарычны факультэт. Брэст, 2009. Вып. 5. С. 122―153
  • Кузьма Цярэшчанка / У. Ляхоўскі, А. Чарнякевіч // ARCHE Пачатак. 2011. № 11. С. 23—64.
  • 25 марта: истоки национального праздника / А. Вашкевич, А. Чернякевич // Деды: дайджест публикаций о беларуской истории. Вып. 6. Минск: Харвест, 2011. С. 239—258.
  • Белорусское партизанское движение в Польше и его вожди / А.Н. Чернякевич // От «германской» к Гражданской: становление корпуса народных вожаков русской смуты. М.: АИРО-XXI, 2014. С. 393—406.
  • Трансфармацыя гарадской прасторы: ад «імперскага» да «польскага» Гродна / Андрэй Чарнякевіч // Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Kaunas, 2014. С. 380―383
  • Да гісторыі стварэння і дзейнасці Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1919―1921 гг.) / Андрэй Чарнякевіч // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў / Варшаўскі Універсітэт, Студыюм Еўропы Усходняй. Варшава, 2015. С. 163―200.
  • Гродно: город без Отчизны / А.Н. Чернякевич // Города империи в годы Великой войны и революции. М.: Нестор-история, 2017. С. 209—237.
Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Скобла М. Андрэй Чарнякевіч: «Гродназнаўства» пісалася для Гродзенскага выканкама // Радыё Свабода: Вольная студыя — svaboda.org. — 26.09.2012, 13:51.
  4. Гурневіч Д. Андрэй Чарнякевіч адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага Архівавана 4 лістапада 2012. // Polskie Radio — radyjo.net. — 30.10.2012, 16:01.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads