Алесь Пісарык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Пісарык , сапр. Аляксандр Уладзіміравіч Пісарчык (нар. 9 красавіка 1954, в. Дукора Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт.

Хуткія факты Алесь Пісарык, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1973 годзе скончыў Дукорскую школу. Пасля службы ў арміі, з 1975 года, працаваў у газеце «Чырвоная змена». Вучыўся ў Мінскім кааператыўным тэхнікуме і на філфаку Белдзяржуніверсітэта. Доўгі час працаваў на Мінскім трактарным заводзе ў ліцейным цэху нумар два.

Творчасць

Дэбютаваў сатырычнымі вершамі ў раённай газеце «Сцяг працы» (Мар’іна Горка), тады ж, каб не выкрылі пакрыўджаныя на гумар аднавяскоўцы, узяў псеўданім Алесь Пісарык. Падчас працы у газеце «Чырвоная змена», пачалося супрацоўніцтва А. Пісарчыка з Пятром Біталём, Валянцінай Русакевіч, Міхасём Курылам, Віктарам Шніпам.

Віктар Гардзей у прадмове да зборніка А. Пісарыка «Пакуль гарыць мая зара» піша: «Зборнік мае тры раздзелы: першы — гэта ўвогуле шчырая сыноўняя споведзь А. Пісарыка перад роднай Беларуссю, другі прысвечаны бацькам, усім добрым і прыветным беларусам, трэці і, можа, ці не самы хвалюючы раздзел — то моцны, сканцэнтраваны, вялікім пачуццём паэтычны сказ пра пяшчотнае каханне».

Піша нарысы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1991 года.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Цвырк на дроце : гумарыстычныя замалёўкі / Алесь Пісарык. ― Мінск, 2011.
  • Кніга «Пакуль гарыць мая зара». — Тэхналогія, 1995. — 168 с. — тыраж 5000.
  • Кніга паэзіі «Ліставір».
  • Кніга «Белы май».
  • Кніга «Дажджы яравыя».
  • Кніга «Ноч дзявочай касы».
  • Кніга «Журба вяргіні».
  • Кніга «Весна любви».
  • Кніга «Откровение незабудки».

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads