Мар’іна Горка

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мар’іна Горкаmap
Remove ads

Ма́р’іна Го́рка[2] (трансліт.: Marjina Horka) — горад у Беларусі на рацэ Цітаўцы. Адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Месціцца за 63 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы, аўтамабільныя дарогі на Мінск, Бабруйск, Чэрвень, Узду.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Thumb
Мар’інагорскае капішча багіні Мары

У тапоніме «Мар’іна Горка» спалучаецца паняцце «Горка» (невялікая гара) і азначэнне «Мар’іна», якое паходзіць ад асабістага імя[3]. Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. Адзінай афіцыйнай пазіцыі наконт назвы ў наш час няма. Паводле першага падання, назва мясціны пайшла ад узвышша, на якім павесілася дачка памешчыка Мар’я (яе бацька дазнаўся, што дзяўчына пакахала простага хлопца, і разлучыў іх). Згодна з іншай легендай, паселішча назвалі «Мар’інай Горкай» ад суседняй царквы, дзе знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці[4]. Таксама існуе паданне, што назва паселішча ўтварылася ад паганскай традыцыі, бо некалі тут было капішча, дзе язычнікі маліліся сваёй багіні Мары[5].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Пачатковая школа ў 1915 г., знаходзілася на месцы цяперашняга кінатэатра «Кастрычнік»
Thumb
Ліпень 1943 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Мар’іна Горка згадваецца ў XVI ст. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ў валоданні Радзівілаў, Бужынскіх, Ратынскіх, Крупскіх і іншых.

28 траўня 1760 года права валодання Мар’інай Горкай падаравана Навасёлкаўскай царкве.

У складзе Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мар’іна Горка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1812 годзе згадваецца, калі царкву ў Мар’інай Горцы спалілі напалеонаўскія салдаты.

Баніфацый Урбанавіч Крупскі, уладальнік паселішча, быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) у краі, па задушэнні якога расійскія ўлады канфіскавалі яго маёмасць, а самога выслалі ў Сібір. За верную службу «царю и отечеству» Мар’іну Горку перадалі царскаму чыноўніку Макаву. Будаванне Лібава-Роменскай чыгункі (1873) паспрыяла развіццю паселішча. 30 жніўня 1880 тут адкрылася сельскагаспадарчая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у вёсцы было 24 двары.

Найноўшы час

У канцы лютага 1918 года вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мар’іна Горка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. 17 чэрвеня 1924 года Мар’іна Горка стала цэнтрам Пухавіцкага раёна. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У часе акупацыі, улетку 1941 года было створана гета, у якое, паводле ўспамінаў сведак, трапіла каля 80 чалавек[6].

22 ліпеня 1955 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Мар’іна Горка атрымала статус горада. У студзені 1963 года ў горадзе размешчаная 5-я брыгада спецпрызначэння.

У 2017 годзе ў склад горада ўвайшлі вёскі Кавалёва і Сенажаткі[7].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагоддзе: 1897—108 чал. (57 муж. і 51 жан.)[8]
  • XX стагоддзе: пач. XX ст. — 26 двароў, 194 жыхароў; 1917 — 67 двароў, 334 жыхары, з якіх 224 яўрэі; 1939 — 6,5 тыс. чал.[9]; 1959 — 9,3 тыс. чал.; 1970 — 11,3 тыс. чал.[9]; 1972 — 11,8 тыс. чал.[10]; 1989 — 18,9 тыс. чал.; 1991 — 20,1 тыс. чал.[11]; 1995 — 23,1 тыс. чал.[9]; 1997 — 23 214 чал.[12]; 1999 — 23,9 тыс. чал.;
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2002 — 22,2 тыс. чал.; 2006 — 22,9 тыс. чал.; 2007 — 22,8 тыс. чал.; 2009 — 21 446 чал. (перапіс)[13]; 2015 — 21 384 тыс. чал.[14]; 2016 — 21 280 чал.[15]; 2017 — 21 303 чал.[16]

Яўрэі

У 1917 годзе у г. Мар’іна Горка жыло 224 яўрэяў, у 1939 г. 786 яўрэяў. Пасля акупацыі часткамі вермахта летам 1941 года было створана гета. У верасні 1941 года яўрэі г. Мар’іна Горка (1260 чал.) былі расстраляныя. Пасля рээвакуацыі ў 1944 годзе большасць яўрэяў г. Мар’іна Горка перасялілася ў Мінск. У 1966 годзе на месцы расстрэлу пастаўлены абеліск.

Медыцына

Thumb
Паліклініка № 1

У 1954 годзе была збудавана бальніца на 35 ложкаў, дзе працавала 6 лекараў. У 1958 годзе была перайменавана ў Пухавіцкую раённую бальніцу.

Дзейнічаюць 2 паліклінікі. Паліклініка № 1 месціцца ў мікрараёне Новая Зара. Пабудавана фінскімі будаўнікамі, напачатку 1993 года [17]. Дзейнічае «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр „Вікторыя“».

Рэлігія

Thumb
Касцёл Святога Антонія Падуанскага

Эканоміка

У горадзе дзейнічае гарадская гасцініца[19].

Прамысловая вытворчасць

Thumb
Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў

У горадзе дзейнічаюць наступныя прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасці:

  • ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод»;
  • ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў»;
  • ААТ «Пухавічынафтапрадукт»;
  • ААТ «Машхарчпрад»;
  • ААТ «Пухавіцкі харчкамбінат»;
  • ААТ «Пухавічы-лён»;
  • РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі Беларусі па харчы»;
  • КП ДУП «Мар’інагорскі завод жалезабетонных вырабаў»;
  • ТАА «Мароз Прадукт»;
  • «Пухавіцкі малочны завод».
Remove ads

Транспарт

Thumb
Чыгуначная станцыя

Грамадскі транспарт

Гарадскі і прыгарадны транспарт уключае аўтобусы і маршрутныя таксі. Асноўнымі транспартнымі вузламі з’яўляюцца пляц перад чыгуначным вакзалам і размешчаны непадалёк аўтавакзал.

Чыгуначны

Праз горад праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель, станцыя Пухавічы.

Аўтамабільны

Remove ads

Культура і адукацыя

Thumb
SOS-Дзіцячая вёска

У горадзе штогод ладзіцца рэгіянальны фестываль песні і музыкі «Майскі вальс» на прыз кампазітара Ігара Лучанка.

Дзейнічае палац культуры, гарадская бібліятэка (адкрытая ў 1993 годзе), Пухавіцкая сельская бібліятэка (адкрытая ў 1949 годзе), Пухавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка. У горадзе месціцца вёска дзяцей-сірот ГА «Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска».

У горадзе дзейнічаюць наступныя ўстановы адукацыі: Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка, Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа, Сярэдняя школа № 2, Сярэдняя школа № 3, Сярэдняя школа № 4, Мар’інагорская дзіцячая школа мастацтваў і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (адкрытая ў 1959 годзе), 6 дашкольных устаноў, Мар’інагорская гімназія, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак», Пухавіцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Спорт

СМІ

У горадзе з 1930 года выдаецца раённая газета «Пухавіцкія навіны».

Remove ads

Славутасці

  • Сядзібна-паркавы комплекс Макавых (1876)
  • Рэшткі вадзянога млына на рацэ Цітаўка
  • Брацкая магіла (1941—1944)
  • Самаходная артылерыйская устаноўка СУ-100 (помнік быў усталяваны ў 1973 годзе)
  • Абеліск савецкім жаўнерам. Усталяваны ў 1970 г. абеліск ушанавання памяці жаўнераў, партызан і падпольшчыкаў Пухаўшчыны
  • Танк ІС-3. Танк быў усталяваны на пастамент у 1982 годзе ў ваенным гарадку Мар’інай Горкі ў памяць аб загінулых жаўнерах пры вызваленні горада
  • Мемарыяльная дошка на валуне ў памяць пра загінулых у Афганістане ураджэнцаў Пухаўшчыны
  • 122-мм гармата-гаўбіца. Усталявана ў 1968 годзе ў гонар салдат 1-га гвардзейскага Данскога танкавага корпуса генерал-маёра Панова, якія вызвалялі Мар’іну Горку ў ліпені 1944 года[20]
  • Помнік Л. Гайдучонак
  • Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі
  • Помнік В. Ф. Токараву
  • Дом-музей дзе правёў дзяцінства І. М. Лучанок
  • Валун з памятнай дошкай
Remove ads

Страчаная спадчына

  • Царква Нараджэння Божай Маці (1874)
  • Царква Св. Аляксандра Неўскага (1871)
  • Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.)
  • Воданапорная вежа (Шухаўская вежа). Пабудавана ў 1930—1931 гадах. Падчас вайны была разбурана. Была адноўлена і запушчана ў 1946 годзе. З 2005 года вежа стаяла без вады, а ў 2013 г. была дэмантавана [21]

Гарады-пабрацімы

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads