БТР-70МБ1

From Wikipedia, the free encyclopedia

БТР-70МБ1
Remove ads

БТР-70МБ1 — адзін з беларускіх варыянтаў мадэрнізацыі савецкага бронетранспарцёра БТР-70.

Хуткія факты Класіфікацыя, Баявая маса, т ...
Remove ads

Гісторыя

Распрацоўка мадэрнізаваных варыянтаў БТР-70 для ўзброеных сілаў краіны і замежных заказчыкаў пачалася на 140-м рамонтным заводзе МА РБ у горадзе Барысаў у пачатку 2000-х гадоў[2]. Распрацоўка БТР-70МБ1 праходзіла за кошт уласных сродкаў прадпрыемства[1] пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара завода Вольгі Пятровай[3]. Машына прапаноўвалася на экспарт яшчэ да заканчэння дзяржаўных выпрабаванняў [4].

У маі 2014 года на выстаўцы зброі MILEX-2014, што праходзіла ў Мінску, завод паведаміў аб магчымасці вытворчасці на экспарт мадэрнізаванага бронетранспарцёра БТР-70МБ з рухавіком КАМАЗ[5]. У лістападзе 2016 года БТР-70МБ1 паспяхова завяршыў дзяржаўныя выпрабаванні[1].

У пачатку студзеня 2017 года даследча-канструктарскія работы па БТР-70МБ1 былі скончаны[1].

У 2018 годзе БТР-70МБ1 пачалі паступаць у падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Беларусі[6]. 24 ліпеня 2018 года яшчэ 32 бронетранспарцёра перадалі на ўзбраенне 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады[7]. У гэтым жа годзе некалькі машын закупіў для сваіх узброеных сіл Судан[8] і 4 адзінкі Кот-д’Івуар[9].

Remove ads

Характарыстыка і апісанне

У ходзе пераабсталявання БТР-70 у БТР-70МБ1 ладзіцца капітальны рамонт, рэматарызацыя (два бензінавых рухавіка ЗМЗ-4905 замяняюць на 8-цыліндравы дызельны рухавік КАМАЗ-7403.10 з магутнасцю 260 конскіх сіл), устаноўка новай раздатачнай каробкі і прывадаў яе кіравання[1]. Каробка пераключэння перадач пяціступенчатая[4]. Таксама ўсталёўваецца больш дасканалы вадамётны рухавік ад БТР-80[6].

Ажыццяўляецца замена радыёабсталявання — БТР-70МБ1 атрымаў беларускую лічбавую радыёстанцыю Р-181-50ТУ «Дрофа», якая забяспечвае перадачу маўленчай і лічбавай інфармацыі па памехаабароненаму каналу сувязі[6][1].

Для забеспячэння камфортнага размяшчэння вайскоўцаў на 140 мм павялічана вышыня дэсантнага адсеку, а для зручнага выхаду з бронемашыны — пашыраны праёмы бакавых люкаў з устаноўкай у іх двухстворкавых дзвярэй[1][6]. У мэтах маскіроўкі і прыкрыцця бронемашыны ад агню супрацьтанкавых сродкаў, мадэрнізаваны БТР-70МБ1 абсталяваны шасцю 81-мм дымавымі гранатамётамі 902В «Хмара-2», якія адстрэльваюць на далёкасць 200-300 м зарады, якія ўтвараюць суцэльную дымавую заслону памерам 50х28 м[1].

Устаноўлены шыны маркі КІ-80, выкананыя з кулестойкай гумы[7].

Штатнае ўзбраенне засталося ранейшым[1], але прадугледжана тэарэтычная магчымасць устаноўкі вежавага баявога модуля з 30-мм аўтаматычнай гарматай 2А42[6].

Remove ads

Баявое прымяненне

У кастрычніку 2018 года з’явіліся звесткі аб выкарыстанні БТР-70МБ1 у баявых дзеяннях на тэрыторыі Емена суданскай арміяй. Дадзеныя машыны былі заўважаны ў раёне партовага горада Адэн.

У студзені 2022 года машына выкарыстоўвалася сіламі беларускай міратворчай роты падчас аперацыі ў Казахстане[10].

Зноскі

  1. ОАО «140 ремонтный завод» успешно завершил ОКР по модернизации БТР-70 // официальный сайт Государственного военно-промышленного комитета РБ от 4 января 2017
  2. Валерий Ковалев. Эффект модернизации // «Красная звезда» от 15 августа 2002
  3. Хищник из Борисова: тест новейшего белорусского броневика, сконструированного девушкой Архівавана 23 лістапада 2018. // официальный сайт Государственного военно-промышленного комитета РБ от 4 мая 2017
  4. "Большой интерес у зарубежного заказчика вызвал и глубоко модернизированный на предприятии БТР‑70МБ1 — с заменой двух бензиновых двигателей на дизельный силовой агрегат, пятиступенчатой КПП, а также другими более совершенными агрегатами и системами"
    подполковник запаса Николай Макаревич. Завод, умеющий всё Архівавана 26 ліпеня 2018. // «Во славу Родины», № 133 от 21 июля 2015
  5. Модернизированный бронетранспортер БТР-70МБ Архівавана 24 лістапада 2018. // официальный сайт государственного внешнеторгового унитарного предприятия "Белспецвнештехника" от 8 июля 2014
  6. подполковник Александр Холод. Техника военного парада: механизированная колонна // газета "Во славу Родины", № 119 от 30 июня 2018
  7. Новая техника на вооружении витебских десантников Архівавана 19 лістапада 2018. // официальный сайт министерства обороны Республики Беларусь от 24 июля 2018
  8. Видео(недаступная спасылка)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads