Багемская рапсодыя (фільм)
фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Багемская рапсодыя» (англ.: Bohemian Rhapsody) — амерыкана-брытанскі біяграфічны фільм пра брытанскі рок-гурт Queen, засяроджаны на жыцці вакаліста Фрэдзі Меркуры да канцэрту гурта на фестывалі Live Aid. Галоўныя ролі выканалі Рамі Малек, Люсі Бойнтан, Гвілім Лі, Бен Хардзі, Джозеф Мацэла. Дзейсныя ўдзельнікі Queen, Браян Мэй і Роджэр Тэйлар, прынялі ўдзел у стварэнні фільма як выканаўчыя музычныя прадзюсары і творчыя кансультанты.
Сусветная прэм’ера фільма адбылася 23 кастрычніка 2018 года ў лонданскім комплексе Уэмблі Арэна, днём пазней — па ўсёй Вялікабрытаніі.
Лаўрэат прэміі «Оскар» у чатырох катэгорыях: «Найлепшая мужчынская роля» (Рамі Малек), «Найлепшы мантаж», «Найлепшы гук» і «Найлепшы мантаж гуку». Лаўрэат прэміі «Залаты глобус» у катэгорыях «Найлепшы фільм — драма» і «Найлепшы акцёр у драматычным фільме» (Рамі Малек). Уладальнік прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША ў катэгорыі «Найлепшая мужчынская роля» (Рамі Малек) і BAFTA ў дзвюх катэгорыях: «Найлепшы акцёр» (Рамі Малек) і «Найлепшы гук».
Remove ads
Зноскі
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 ліпеня 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads