Багноўка чорная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Багноўка чорная
Remove ads

Багноўка чорная, Багноўка, Багнаўка[1][2][3] (Empetrum nigrum) — кветкавая расліна сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

[[File:Empetrum nigrum Sturm22.jpg|thumb|left|{{Bt-bellat|Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796]] Шматгадовазялёны кусцік вышынёю 10—20 см з доўгім паўзучым разгалінаваным сцяблом, сцелецца па зямлі, даўжыня да 1 м. Лісце дробнае, вузкаэліптычнае. Кветкі дробныя, адзінкавыя, зрэдку па 2—3 ў пазухах лісця, ружовыя або цёмна-чырвоныя. Плод — шарападобная шыза-чорная ягадападобная касцянка.

Remove ads

Арэал

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна ў паўночных раёнах. Расце на вярховых балотах і у забалочаных хваёвых і яловых лясах, утварае зараснікі.

Значэнне і выкарыстанне

Плады ядомыя, кіславатыя, з пурпуровым сокам, маюць вітамін С, андрамеда-таксін, фарбавальныя і дубільныя рэчывы. Настой з травы ўжываецца ў народнай медыцыне.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  3. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads