Багуслаў Юрый Слушка

падскарбі надворны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Багуслаў Юрый Слушка (16201658[1][2] ці 1657[3]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Багуслаў Юрый Слушка, падскарбі надворны літоўскі ...

Староста рэчыцкі з 1639, вялікі стольнік літоўскі у 16431645, падскарбі надворны літоўскі з 1645.

Remove ads

Сям’я

Сын троцкага ваяводы Аляксандра Слушкі і дачкі берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча Соф’і Канстанцыі.

Брат вялікага літоўскага харунжага Жыгімонта Адама Слушкі.

Быў жанаты з дачкой брацлаўскага ваяводы Стэфана Патоцкага Ганнай (памерла ў 1695), удавой Аляксандра Дамініка Казаноўскага.

Меў дачку Канстанцыю (якая была замужам за двума прадстаўнікамі роду Дэнгафаў: Эрнэстам, кашталянам віленскім і ваяводам мальбаргскім, і яго стрыечным братам Уладзіславам, ваяводам паморскім) і сыноў Дамініка Міхала і Юзафа Багуслава.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads