Рэчыца

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэчыцаmap
Remove ads

Рэ́чыца[3] (трансліт.: Rečyca) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Рэчыцкага раёна, порт на рацэ Дняпро. За 50 км ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Калінкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Калінкавічы, Светлагорск, Жлобін, Лоеў, Хойнікі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Старажытнасць

Горад з’явіўся на землях дрыгавіцкага засялення, на шляху з вараг у грэкі. Упершыню згадваецца пад 1213 годам у Густынскім летапісе. 1-ы Наўгародскі летапіс у 1214 годзе Рэчыцу называе «чарнігаўскім» горадам, што быў разгромлены наўгародскім князем Мсціславам Мсціславічам Удатным. Назва паходзіць ад р. Рэчыцы — старажытнага прытока Дняпра. Паводле падання Рэчыцкая Васкрасенская царква была пабудавана ў 1079 годзе. У XII—XIII стагоддзях горад ужо меў умацаванні.

У Вялікім Княстве Літоўскім

У XIV стагоддзі пры Гедзіміне Рэчыца ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1392—1430 гадах належала вялікаму князю Вітаўту, які пабудаваў Рэчыцкі замак. У 1511 годзе, паводле прывілея Жыгімонта I Старога, Рэчыца атрымала частковае магдэбургскае права, а ў 1561 годзе — поўнае (пацверджана ў 1596 годзе). У 1566 годзе быў утвораны Рэчыцкі павет і Рэчыца стала павятовым горадам.

У Рэчы Паспалітай

Рэчыцу 1603 года апісвае Джон Сміт, будучы губернатар адной з англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы. Паводле яго, Рэчыца — горад размешчаны на правым крутым беразе Дняпра, на самым беразе стаяў замак, які займаў тэрыторыю аднаго гектара, меў пяць вежаў у форме шматгранніку, якія былі пакрыты стрэшкамі-шатрамі. Замак злучаўся з горадам пад’ёмным мостам. Па-за замкам знаходзілася гандлёвая плошча, будынкі магістрату, дамы больш заможных гараджан, гасцінны двор. Рынак у Рэчыцы на той час быў вельмі багаты, з бліжэйшых вёсак прывозілі жыта, пшаніцу, мёд, воск, гародніну, мясныя і малочныя вырабы, з замежжа — розныя крамныя рэчы, турэцкую бакалею. Прадаваліся на рынку мясцовыя вырабы з жалеза.

Remove ads

У 1634 годзе менскі ваявода Аляксандр Слушка, які раней быў старастам рэчыцкім, заснаваў у Рэчыцы дамініканскі кляштар і касцёл Святой Тройцы. Кляштар меў невялікую бібліятэку ў 270 тамоў, быў скасаваны ў 1832 годзе, а драўляны касцёл згарэў у 1862 годзе. Найбольшую шкоду гораду прынеслі часы Казацкай вайны і вайны Расіі з Рэччу Паслалітай (1648—1667). Рэчыца і Рэчыцкі замак быў разбураны казакамі І. Залатарэнкі, пасля гэтага горад паступова заняпаў.

У Расійскай імперыі

З 1793 года ў складзе Расіі, цэнтр павета. У пачатку XIX стагоддзя ў горадзе 316 драўляных дамоў, 2 драўляныя праваслаўныя царквы, каталіцкі кляштар і сінагога. Асноўнымі заняткамі мяшчан былі земляробства, рыбалоўства, рамесніцтва і сплаў лесу. У 1886 годзе праз Рэчыцу прайшлі Палескія чыгункі, у 1890-я адкрыта прыстань. У 1908—1910 гадах дзейнічала запалкавая фабрыка «Днепр». У 1908 годзе мела лакамабіль, працавала 79 рабочых. У 1910 годзе выраблена 787 тыс. скрынак запалак.

Беларуская ССР

З сакавіка да пачатку ліпеня 1920 года Рэчыца занята польскімі войскамі.

6-9 мая 1920 года горад з рукаў бальшавікоў адбіла польскае войска — Палеская Група пад кіраўніцтвам ген. Уладзіслава Сікорскага, аднак ужо ў чэрвені 1920 горад наноў занялі бальшавікі[4]. У 1919—1926 гадах у Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў БССР, цэнтр раёна, у 1926—1927 гадах — акругі.

18 лістапада 1943 года ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі горад быў вызвалены сіламі Беларускага фронту.

Рэспубліка Беларусь

Remove ads

4 студзеня 2002 года Рэчыцкі раён і горад Рэчыца аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Рэчыцкі раён з адміністрацыйным цэнтрам горад Рэчыца[5].

Насельніцтва

У XIX стагоддзі:

Больш інфармацыі пач. ст. ...

У XX стагоддзі:

1900190119031904190519061907190819091910191119121913192319261930193419391959197019791989
10054 10313 10889 11095 11259 11423 11645 11805 12027 12187 12341 12511 12677 14954 16487 20874 21500 29796 30602 48393 60327 69427

У XXI стагоддзі:

200520062007200920122013201420152016201720182019
65500 65400 65300 64731[6] 65091 65289 65367 65624 66172[7] 66009[8] 65940 65873
Remove ads

Эканоміка

У 1964 годзе ў ваколіцах Рэчыцы была знойдзена нафта, што паклала пачатак развіццю нафтаздабыўнай прамысловасці ў Беларусі. У 1998 годзе была здабыта 100-мільённая тона нафты. Дзеля перапрацоўкі нафтавага газу быў пабудаваны Беларускі газаперапрацоўчы завод. На тэрыторыі Рэчыцкага раёна дзейнічаюць 15 з 21 структурнага аддзялення РУП ПА «Беларуснафта». У Рэчыцы прадпрыемствы нафтаздабываючай і газаперапрацоўчай, ААТ «Рэчыцкі метызны завод», хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініцы: «Рытм», ААТ «Рэчыцадрэў» і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Санаторый-прафілакторый ААТ «Рэчыцадрэў».

Культура

  • Рэчыцкі краязнаўчы музей — знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў цэнтры горада, непадалёк ад гістарычнага гарадзішча і помнікаў архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. 1 верасня 2006 года для наведвальнікаў адкрыты аддзелы «Этнаграфія», які складаецца з 3-х залаў: «Народныя промыслы і рамёствы», «Хата беларускага селяніна», «Ткацтва» і аддзел «Рэчыца на рубяжы XIX—XX стагоддзяў», адкрыта зала, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.
  • Карцінная галерэя.
  • У цэнтры горада знаходзіцца кінатэатр «Беларусь».
  • Летняя канцэртная пляцоўка з амфітэатрам на беразе ракі Дняпро.
  • Парк культуры і адпачынку «Перамога»
Remove ads

Адукацыя

Гасцініцы

  • Гасцінічны комплекс «Рэчыцалюкс».
  • Гасцініца «Рытм».

Славутасці

Thumb
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Рэчыца

На гарадскіх землях, якія ў мінулым былі заняты дамініканскім манастыром, цяпер размешчаны парк. Разам з цэнтральным скверам, азелянёным замчышчам — былой крэпасцю з рэшткамі валоў і прыбярэжнай паласой — яны ствараюць жывапісную зону адпачынку. Традыцыйныя рысы планіроўкі цэнтра горада, які абапіраецца на Днепр, замацаваны сучаснай горадабудаўнічай практыкай.

Узнагароды

У 2025 годзе да 80-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны горад Рэчыца ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[9][10].

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads