Бадзярыха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бадзя́рыха (руск.: Бадя́риха[2], якуцк.: Бадьаариха) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Якуціі, правы прыток ракі Індыгірка.
Бярэ пачатак з паўночна-ўсходніх схілаў Момскага хрыбта. Даўжыня ракі 545 км, плошча вадазборнага басейна 12 200 км². Цячэ па Абыйскай нізіне. Упадае ў Індыгірку за 610 км ад яе вусця[3]. У верхнім цячэнні рака мае горны характар. Жывіцца пераважна снегавымі і дажджавымі водамі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 60[1] м³/с, аб’ём сцёку 1,89[1] км³/год. У басейне ракі вялікая колькасць старыц і дробных азёр. Сярод прытокаў: Агароха (Гароха), Орта-Тырэхцях, Анты, Камчатка, Мастаах-Юрюйэ, Таастар.
Remove ads
Зноскі
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 96. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads