Індыгірка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Індыгірка (якуцк.: Индигиир, руск.: Индигирка) — рака ў Рэспубліцы Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі.
Даўжыня ракі 1726 км. Вадазбор 360 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,85 тыс. м³/сек. Пачынаецца з двух вытокаў — Хастах і Тарын-Юрах на паўночных схілах Халканскага хрыбта; упадае ва Усходне-Сібірскае мора. У вярхоўях цячэ па Аймяконскім нагор’і, далей у вузкай цясніне праразае хрыбет Чэрскага, утварае парогі. Ніжняе цячэнне на Яна-Індыгірскай нізіне, дзе характэрны прамыя доўгія плёсы шырынёй 350—500 м. Асноўныя прытокі: Селенях, Уяндына, Алаіха (злева), Мома, Бадзярыха (справа). За 130 ад вусця Індыгірка разбіваецца на рукавы, утварае дэльту плошчай 5,5 тыс. км². Жыўленне снегавое і дажджавое. Ледастаў з кастрычніка да канца мая — пачатку чэрвеня. Месцамі перамярзае, тыповыя вялікія наледзі (тарыны). Характэрны летнія паводкі. Сярэдні расход вады 1850 м³/с. Суднаходная ад упадзення ракі Мома (1154 км). У вусці промысел рыбы (рапушка, нельма, муксун). Галоўныя прыстані: Хануу, Дружына, Чакурдах, Табор.
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads