Бад-Ішль
населены пункт у Аўстрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бад-Ішль (ням.: Bad Ischl, бав.: Båd Ischl) — горад у Аўстрыі, у федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя, бальнеагразевы горны курорт у лясной зоне. Горад размешчаны на беразе ракі Траўн (правы прыток Дуная) пры ўпадзенні ў яе невялікай рэчкі Ішль. Першапачаткова Бад-Ішль быў цэнтрам гандлю соллю, якая распрацоўваецца ў многіх рудніках у рэгіёне. Маленькае правінцыйнае мястэчка пачало ператварацца ў папулярны курорт у 1823 годзе.
Remove ads
Славутасці
Імператарская віла — былая летняя рэзідэнцыя сям’і імператара Франца-Іосіфа і яго жонкі Лізаветы (Сісі). Мармуровы замак — зараз фота-музей. Гара Катрын (1542 м) з канатнай дарогай — з відам на азёры ўсяго раёна, вяршыню гары «Дахштайн»(3000 м) і яго ледавікі.
Вядомыя асобы
- Франц Легар, аўстрыйскі кампазітар
- Ота Штапф, аўстрыйскі батанік
Зноскі
- Dauersiedlungsraum der Gemeinden Politischen Bezirke und Bundesländer - Gebietsstand 1.1.2018 — Statistics Austria. Праверана 10 сакавіка 2019.
- Einwohnerzahl 1.1.2018 nach Gemeinden mit Status, Gebietsstand 1.1.2018 — Statistics Austria. Праверана 9 сакавіка 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads