Баевічы

міфічная княжацкая дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ба́евічы — умоўная назва міфічнай княжацкай дынастыі, якая пачынаецца з персанажа беларускай міфалогіі князя Бая.

Хуткія факты Баевічы, Тытулы ...

Змест міфа

Пасля стварэння зямлі Перуном на ёй пасяліўся першы чалавек — Бай (Бой, Буй). Меў ён шмат жонак і яшчэ больш дзяцей і княжыў над усімі першымі людзьмі. Калі надышоў час паміраць, Бай раздзяліў усю зямлю паміж дзецьмі. Толькі адзін сын — Белаполь, які тым часам на паляванні, атрымаў з бацькавай спадчыны дасталіся толькі двух сабакаў — Стаўры і Гаўры, і наказ пусціць іх па волі: колькі зямля яны за дзень абягуць, столькі і дастанецца Белаполю. Злавіў Белаполь двух птушак: адну з паўднёвага мора, другую — з заходняга, пусціў іх і нацкаваў сабак: «Бяры!», «Хапай». Птушкі паляцелі кожная ў свой бок, а за імі пабеглі сабакі. І па слядах тых сабак пацяклі дзве найбуйнейшыя ракі — Дзвіна і Дняпро. Белаполь пасяліўся ў гэтых месцах, і ад яго пайшоў мясцовы народ.

Remove ads

Літаратура

  • Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads