Бажніцеле
востраў на возеры Гальве ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бажніцеле (літ.: Bažnytėlė) — востраў на возеры Гальве, за 50 м на паўднёвы ўсход ад вострава Караіму.
Пасля 1418 года вялікі князь Вітаўт загадаў змураваць на востраве царкву святога Георгія для асабістых патрэб сваёй жонкі Юліяніі Гальшанскай[1]. Пазней царква перайшла да Сапегаў, якія зрабілі ў ёй родавую магільню, у 1596 годзе перайшла ва унію з падпарадкаваннем віленскаму манастыру Святой Троіцы, зруйнавана ў 1655 годзе падчас вайны 1654—1667 гадоў[1].
Рэшткі царквы ў 1992 годзе ўнесены ў Рэгістр культурных каштоўнасцей (унікальны код 17340), у 2005 годзе прызнаны часткай большага аб’екта (унікальны код 27125).[2]
У 1996 годзе, падчас падводных археалагічных даследаванняў, праведзеных прафесарам Торуньскага ўніверсітэта Анджэем Генрыкам Колам , выяўлены драўляныя палі — рэшткі моста, які злучаў астравы Бажніцеле і Караіму. Шырыня моста вызначана як 4 метры. У 1997 годзе даследаванні працягнуў Зянонас Баўбоніс .[3]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads