Базіліка Святога Георгія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Базіліка Святога Георгіяmap
Remove ads

Базіліка святога Георгія (чэшск.: Bazilika svatého Jiří) — найстарэйшая захаваная царква на плошчы Святога Георгія  (чэшск.) ў Пражскім Градзе.

Хуткія факты Базіліка Святога Георгія, Краіна ...
Thumb
Вежа базілікі

Аднанефная базіліка была закладзена Ураціславам I у 920 годзе ў гонар Святога Георгія для захоўвання рэштак Святой Людмілы Чэшскай[3]. У 973 годзе царква была істотна пашырана за кошт прыбудовы абацтва бенедыкцінаў, прысвечанага таму ж святому. У 1142 годзе базіліка істотна пацярпела падчас буйнога пажару, але за кароткія тэрміны была адноўлена амаль у першародным выглядзе, за выключэннем фасада і некаторых мастацкіх дэталяў унутранага ўбрання. Былі дабудаваны дзве апаковыя раманскія вежы з строенымі вокнамі. Вузейшую паўночную вежу звалі Евай, шырэйшую, Адамам[4]. Паўднёвая вежа была ўзведзена на месцы, дзе некалі стаяла капэла Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якая, верагодна, і была месцам пахавання Св. Людмілы[3].

Прыбудаваная да базілікі гатычная капліца прысвечана святой Людміле Чэшскай, рэшткі якой захоўваюцца ўнутры, і датуецца XIII ст. Паўднёвы бок прылягае да апсіды. Каменная грабніца была створана Петэрам Парлерам у XIV ст. па замове Карла IV. Паўднёвы фасад уяўляе сабой раманскую сцяну, якая абрамляе па-майстэрску выкананы ў 1515 г. Бенедыктам Рыдам рэнесансны партал. Перабудаваны Парлерам заходні фасад быў пазней абліцаваны чырвонай цэглай у стылі барока[3].

Галоўны фасад будынка, выкананы ў стылі барока, датуецца канцом XVII стагоддзя меркавана архітэктарам Франчэска Караці. Скульптуры на фасадзе стварыў Ян Бендл. У 1718—1722 гадах чэшскім архітэктарам Францішкам Максіміліянам Канькай была дабудавана капэла Святога Яна Непамуцкага, скляпенне якой упрыгожана фрэскай Апафеоз Св. Яна Непамуцкага, якая прыпісваецца В. Райнеру[3]. Скульптуру святога і анёлаў стварыў Фердынанд Максіміліян Брокаф. У базіліцы знаходзяцца магілы яе заснавальніка Ураціслава I, і яго ўнука Баляслава II Набожнага.

Сённяшні выгляд, які ў значнай меры адпавядае базіліцы XII стагоддзя, абавязаны ажыццёўленай у 1887—1908 гадах рэканструкцыі ў стылі пурызму па праектах архітэктара Францішка Маха.

Remove ads

Галерэя

Гл. таксама

  • Кляштар Святога Георгія, Прага

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. Deset století architektury — 1997.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11774636'></a>
  3. Прага. — Флоренция: Bonechi, 2009. — (Золотая книга). ISBN 978-88-476-2412-2.

Бібліяграфія

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads