Базіліка Святога Рэмігія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Базіліка Святога Рэмігіяmap
Remove ads

Базіліка Святога Рэмігія (фр.: Basilique Saint-Remi) — каталіцкая царква ў Рэймсе, былая манастырская царква абацтва святога Рэмігія, заснаванага ў VI стагоддзі. Сучасны будынак базілікі пабудаваны ў першай палове XI стагоддзя. У базіліцы знаходзіцца магіла Святога Рэмігія, аб'ект паломніцтва. Царква ўключана ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Базіліка Святога Рэмігія, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура і інтэр'ер

Thumb
Неф базілікі
Thumb
Партал паўднёвага трансепта

Царква мае ў плане лацінскі крыж. Неф і рукавы трансепта - раманскія, гэта найбольш старажытныя часткі храма. Хор і галерэя з капліцамі выкананы ў гатычным стылі. Самая новая частка - фасад паўднёвага трансепта.

У апсіды захаваліся сапраўдныя вітражы XII стагоддзя, асаблівую каштоўнасць маюць старажытныя габелены, на якіх прадстаўлены эпізоды жыцця Святога Рэмігія.

У базіліцы пахаваны шэраг рэймскіх архіепіскапаў і членаў каралеўскіх сем'яў, у прыватнасці кароль франкаў Карламан, брат Карла Вялікага і кароль Францыі Людовік IV.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads