Балаш (цар персідскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Балаш (цар персідскі)
Remove ads

Балаш (Vhaləhş/Валахш)— цар персідскі з 484 па 488 года, васямнаццаты ў дынастыі Сасанідаў.

Хуткія факты Балаш, 20-ы цар Персіі ...
Remove ads

Біяграфія

Брат і пераемнік Пероза, які загінуў у вайне з эфталітамі. Балаш змог арганізаваць эфектыўны адпор эфталітам, прымусіўшы іх да мірных перамоў, і ўварваўся ў Арменію. Мір з Арменіяй звёў яе да ўзроўню персідскай правінцыі, у якой жорстка душыўся зараастрызм і падтрымліваліся правы хрысціян. Арменія цяпер кіравалася намеснікам цара. На працягу ўсяго свайго валадарання Балаш знаходзіўся ў вялікай залежнасці ад кіраўніка Сакастана Зарміхра і кіраўніка Рэя Міхрана, якім і належала рэальная ўлада.

Калі праз некалькі месяцаў кіравання Балаша падняў мяцеж Зарэх, сын Пероза, Балаш здушыў супраціўленне і пакараў пляменніка смерцю. Аднак Балаш не выстаяў супраць другой змовы, на чале якой апынуўся другі пляменнік, Кавад I. Кавад пры дапамозе эфталітаў зрынуў Балаша, які быў аслеплены і неўзабаве памёр.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads