Балванка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балва́нка, Балвань — рака ў Беларусі, у Капыльскім і Клецкім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Лань (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰. Пачынаецца за 0,8 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Браткава[2] Капыльскага раёна, цячэ па раўніне, якая атачае Капыльскую граду. Упадае ў Лань за 1 км на захад ад вёскі Рубеж Клецкага раёна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Каля ракі вёскі Дзягцяныя, Вясёлае (Капыльскі раён), Загорнае, Заполле, Цясноўка, аграгарадок Нагорнае (Клецкі раён). На рацэ каля вёсак Загорнае і Заполле Клецкага раёна створана сажалка плошчай 16 га.
Remove ads
Зноскі
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 27. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- Общая характеристика речной сети Минской области Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads