Балгарскі нацыянальны фронт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Балгарскі нацыянальны фронт (балг.: Български национален фронт) — балгарская палітычная антыкамуністычная арганізацыя на эміграцыі ў 1948—1995 гадах.

Хуткія факты Балгарскі нацыянальны фронт, Тып арганізацыі ...

Нацыянальны фронт выступаў за ліквідацыю камуністычнага рэжыму ў Балгарыі і за аднаўленне Тырнаўскай канстытуцыі 1879 года.

Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў снежні 1948 года пад Мюнхенам (ФРГ) у працэсе аб’яднання Балгарскага антыбальшавіцкага саюза з Зальцбургу Івана Дочава і балгарскага клуба Мацея Жэйкава[1]. Аддзяленні Балгарскага нацыянальнага фронту былі створаны і ў іншых краінах Заходняй Еўропы, а ў 1950 годзе было абрана цэнтральнае кіраўніцтва на чале з Хрыста Статэў[1]. У 1951 годзе заснавальнік арганізацыі І. Дочаў пераехаў спачатку у Канаду, а ў 1958 годзе — Нью-Ёрк (ЗША).

Балгарскі нацыянальны фронт уваходзіў у Антыбальшавіцкі блок народаў і Сусветную антыкамуністычную лігу. Пазней, І. Дочаў выйшаў з кіраўніцтва АБН з-за рознагалоссяў з украінскім нацыяналістам, старшынёй АБН Яраславам Стэцько). У 1959 годзе Нацыянальны фронт, часова раскалоўся на 2 крылы паміж двума лідэрамі І. Дочавым (Балгарскі нацыянальны фронт—Барацьба) і Х. Статэвам (Балгарскі нацыянальны фронт—Свабода)[2][3]. Аднак у выніку ўнутрыарганізацыйнай барацьбы, арганізацыя засталася пад уплывам паплечнікаў І. Дочава.

У 1981 годзе І. Дочаў саступіў пасаду старшыні Балгарскага нацыянальнага фронту свайму намесніку і рэдактару часопіса «Барацьба» Георгі Папрыкаву. Аднак Георгі Папрыкаў памёр у 1984 годзе, і старшынёй арганізацыі быў абраны іншы рэдактар часопіса «Барацьба» Аляксандар Дэрвадэлскі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads