Балгарская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Балгарская мова
Remove ads

Балга́рская мо́вамова балгар, якая адносіцца да паўднёвай групы славянскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і.

Хуткія факты Балгарская, Саманазва ...

На пісьме балгарская мова выкарыстоўвае кірыліцу (балгарскі алфавіт). У сучаснай балгарскай азбуцы няма літар «Э», «Ы» і «Е», а літара «Ъ» пазначае галосны гук.

У адрозненне ад іншых славянскіх моў, у балгарскай мове склоны амаль зніклі, затое выкарыстоўваюцца вызначаны, нявызначаны[2] і так званы «нулявы» артыклі.

Лексічна балгарская мова даволі блізкая да царкоўнаславянскай і дагэтуль утрымлівае мноства слоў, якія лічацца архаічнымі ва ўсходнеславянскіх мовах. Па гістарычных прычынах у лексіконе балгарскай мовы шмат слоў цюркскага паходжання.

Балгарская мова — афіцыйная мова Рэспублікі Балгарыя. На ёй гавораць таксама ў Аргенціне, Грэцыі, Ізраілі, Канадзе, Малдавіі, Румыніі, ЗША, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Турцыі, Украіне, Венгрыі, Расіі. На балгарскай мове створана багатая мастацкая і навуковая літаратура. У Бесарабскай Балгарыі яна з'яўляецца афіцыйнай мовай балгарскай абшчыны. Агульная колькасць гаворачых на балгарскай мове ў свеце — больш за 12 мільёнаў чалавек.

Remove ads

Зноскі

  1. https://en.wal.unesco.org/en/languages/bulgarian Праверана 8 мая 2025.
  2. Сафійскі ўніверсітэт «Св. Клімент Ахрыдскі», Вучэбныя праграмы для спецыяльнасці Балгарская філалогія — «Сучасная балгарская мова. Марфалогія» Архівавана 24 лютага 2007. (на балгарскай)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads