Балеро

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Балерó (ісп.: bolero[1]) — іспанскі народны танец. Характэрныя музычна-стылевыя рысы: памер 3/4, асаблівыя рытмаформулы (адна з такіх паказана на ілюстрацыі), стрыманы тэмп.

Тыповая рытмаформула балеро.

Гісторыя ўзнікнення

Thumb
Антоніа Бехарана[es], «Танцорка балеро», 1842.

Першыя гістарычныя сведчанні пра балеро адносяцца да другой паловы XVIII стагоддзя. Іспанскі фалькларыст Хуан-Антоніа дэ Замакола[es], які пісаў пад псеўданімам дон Прэсіза (Don Preciso), меркаваў, што гэты танец прыдумаў каля 1780 года ламанчскі[en] танцор Себасцьян Серэса[en] (Cerezo, Zerezo)[2]. Згодна з сучаснымі даследаваннямі, тэрмін «балеро» ўпершыню сустракаецца ў 1773 годзе як сцэнічная рэмарка ў камедыйнай інтэрмедыі (ісп.: sainete) Рамона дэ ла Круса «Прыстойная гасцініца» (La hostería del buen gusto)[3]. Гісторыкі мяркуюць, што музычны матэрыял для ранніх балеро танцоры пазычалі з сегідыльі[en].

Remove ads

Выкананне

Для розных абласцей Іспаніі характэрны розныя віды гэтага танца. Трохдольны памер такта можа па-рознаму драбніцца: за роўнымі долямі першага такта на моцную долю наступнага такта трапляе паўза з наступнымі трыма нотамі меншай працягласці. У іншым рытмічным варыянце балеро на кароткія ноты драбніцца першы такт, пры гэтым замест першай ноты ідзе паўза.

Балеро танцуецца пад акампанемент гітары і барабана, пры гэтым танцоры дапаўняюць рытмічны малюнак музыкі ігрой на кастаньетах.

Remove ads

У мастацтве

У класічным балеце балеро ў выглядзе парнага танца прысутнічае ў IV акце балета «Дон Кіхот». У класічнай музыцы найбольш вядомым творам з’яўляецца «Балеро[en]» Марыса Равеля, створанае кампазітарам па замове Іды Рубінштэйн і ўпершыню выкананае яе трупай у харэаграфіі Браніславы Ніжынскай 22 лістапада 1928 года на сцэне парыжскай Гранд-Апера.

Кубінскае балеро

Як музычны жанр кубінскае балеро[en] ўзнікла каля 1840 года і паступова набыло папулярнасць у многіх лацінаамерыканскіх краінах. Лічыцца, што адным з першых ярка выяўленых твораў гэтага жанру было балеро «Tristezas», напісанае Хасэ Санчэсам[es] у 1883 годзе. Памер кубінскага балеро — 4/4. У гэтым жа жанры напісаны песні «Bésame mucho» (1940) і «Historia de un Amor[en]» (1955).

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads