Балонскі ўніверсітэт
універсітэт у Балонні, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балонскі ўніверсітэт — найстарэйшы бесперапынна існуючы ўніверсітэт Еўропы. Знаходзіцца ў італьянскім горадзе Балоння. У арабскім свеце канкурэнтам Балонскага з’яўляецца ўніверсітэт Аль-Карауін, найстарэйшы бесперапынна існуючы ўніверсітэт у свеце, аднак, у адрозненне ад еўрапейскіх, арабскія «ўніверсітэты» не выдавалі дыпломаў ад імя самой навучальнай установы. Уваходзіць у еўрапейскую ўніверсітэцкую асацыяцыю Утрэхцкая сетка.
Remove ads
Гісторыя
Узнікненне прававой школы
Дакладная дата заснавання ўніверсітэта невядомая, але несумненна, што ў Балонні існавала школа «свабодных мастацтваў», якая карысталася асаблівай вядомасцю ў X і XI стагоддзях, дзе вучні ў выглядзе дадатковых заняткаў да курсу рыторыкі вывучалі рымскае права.


Пачатак глыбокага вывучэння права паклаў Ірнерый у канцы XI стагоддзя. Гэты Ірнерый (часам званы Вернерам, Варнерыем, Гарнерыем) быў выкладчыкам у школе свабодных мастацтваў; вывучыўшы сам, без дапамогі настаўніка, Юстыніянава права, ён набыў рэпутацыю легіста. Па сведчанні Адфруа, балонскага юрыста XIII стагоддзя, творы якога ўтрымліваюць гістарычныя звесткі адносна прафесараў-папярэднікаў, Ірнерый адкрыў адмысловую юрыдычную школу па просьбе графіні Мацільды, былой уладальніцыцы Тасканы і часткі Ламбардыі. Цалкам праўдападобна, што гэтая прынцэса, прыхільніца папы рымскага, была супраць запрашэння ў свае суды равенскіх легістаў, якія адрозніваліся традыцыйнай варожасцю да папскага стальца.
Ірнерый адкрыў свае публічныя лекцыі ў 1088, які лічыцца годам заснавання яго інстытута, і займаў у ім кафедру да самай сваёй смерці (паміж 1125 і 1137 гадамі).
Remove ads
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads