Парыжскі ўніверсітэт

універсітэт у Парыжы. У 1970 годзе рэарганізаваны ў 12 асобных універсітэтаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Парыжскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Парыжскі ўніверсітэт (фр.: Université de Paris) — французскі ўніверсітэт у Парыжы, адзін з найстарэйшых у свеце; заснаваны ў сярэдзіне XII стагоддзя; з’яўляючыся інтэрнацыянальнай адукацыйнай установай, вельмі хутка заслужыў еўрапейскую рэпутацыю. Яго цэнтрам з’яўляецца будынак Сарбоны ў Лацінскім квартале на левым беразе Сены.

Хуткія факты Парыжскі ўніверсітэт, Заснаваны ...

Як напаўдухоўнае таварыства магістраў (выкладчыкаў), падпарадкаванае духоўнай уладзе, Парыжскі ўніверсітэт уяўляў поўны кантраст са свецкімі, рэспубліканскімі ўніверсітэтамі паўночнаітальянскіх гарадоў; у якасці асноўнай адукацыі (Studium generale) ён быў, галоўным чынам, вышэйшай школай багаслоўя і вольных мастацтваў, уключаў у свае праграмы юрыспрудэнцыю толькі ў відзе кананічнага права, а ў медыцыне саступаў першынство іншым studia generalia.

Стаўшы найвялікшай школай усёй Заходняй Еўропы, маючы сярод сваіх вучняў і настаўнікаў прадстаўнікоў усіх нацый і найвялікшых навукоўцаў Сярэднявечча — Тамаша Аквінскага, Альберта Вялікага, Раймунда Лулія, Роджэра Бэкана, Дунса Скота, Уільяма Окама, — універсітэт стаў вышэйшым аўтарытэтам у пытаннях веры і розуму і падчас падзення папства, у эпоху вялікага расколу, у асобе Д’Альі, Герсона і Клеманжы быў кіраўніком каталіцкай царквы і зрабіў спробу рэфармаваць яе.

Пасля майскіх падзей 1968 года быў ператвораны ў 1970 годзе ў 13 парыжскіх незалежных універсітэтаў:

Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс найстарэйшых універсітэтаў

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads