Чаротаўка балотная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чаротаўка балотная
Remove ads

Чаротаўка балотная, чараця́нка балотная (Acrocephalus palustris) — птушка сямейства валасянкавых атрада вераб’нападобных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Acrocephalus palustris
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 13-15 см, размах крылаў 18-21 см, маса 11-12 г. Апярэнне спіны аліўкава-бурае (рыжы колер адсутнічае), брушка і спад крылаў глініста-вохрыстыя. Ногі ружаватыя. Вельмі падобная да трысняговай чаротаўкі (асабліва маладыя), адрозніваецца спевам і суадносінамі даўжыні махавых. Спеў няспешная скорагаворка з хрыплымі тонамі, а таксама з мноствам імітацый іншых відаў; крык адрывісты, часты.

Remove ads

Пашырэнне

Пашырана ў Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. На Беларусі адзін з самых шматлікіх сярод чарацянак гняздоўных пералётных відаў. У Альпах даходзіць да 2100 м, ва ўсходняй Грэцыі — 3000 м над у.м.[1]

Селіцца на адкрытых лугах з асобнымі дрэвамі і групамі кустоў, курцінамі высакатраўя па берагах рэк, азёр, ручаёў, каналаў, на ўзлесках, зарастаючых высечках, у запушчаных садах і парках.

Зімуе ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Корміцца дробнымі насякомымі: жукамі (лістаедамі, даўганосікамі), мухамі, камарамі, голымі вусенямі матылёў, восенню зрэдку ягадамі.

Гняздо цыліндрычнае, падвешанае ў густой зялёнай расліннасці (крапіве, вятроўніку, хмелі, спірэі) на адлегласці не больш як 1,5 м ад краю; заўсёды над сушай (а не над вадой) злёгку аплятае сцябліны раслін (звычайна 0,35-1,0 м над зямлёй).

Яйкі (3-5, часам 6-7) бела-зеленаватыя або бела-зеленавата-блакітныя, часам светла-шэрыя. Глыбокія плямкі, кляксы і мазкі светла-шэрыя (часам з блакітнаватым адценнем) або аліўкава-зялёныя), часта іх больш на шырокім канцы; паверхневыя — шэра-аліўкавыя і з чарнаватымі крапінкамі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads