Валасянкавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валасянкавыя, лескавыя (Sylviidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб’інападобных.
Remove ads
Апісанне
Невялікіх памераў, рухавыя птушкі, палавы дымарфізм у большасці відаў адсутнічае, ёсць нязначны ўзроставы. Даўжыня цела 10—26 см, маса 6—30 г. Апярэцне мяккае, буравата-шаравата-аліўкавае, часам са стракацінкамі, больш светлае на брушку. Дзюба тонкая, шылападобная. Вельмі часта цяжка адрозніваюцца адзін ад аднаго, таму неабходна звяртаць увагу на голас, паводзіны і біятоп. Жывуць у лясах, хмызняковых зараснінах. Гнёзды ў кустах, на зямлі, у трыснягу. Нясуць 4—8 стракатых або белых яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі, ягадамі. Пералётныя.
Налічваецца каля 400 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, Амерыцы. На Беларусі звыш 20 відаў з родаў валасянак, пеначак, чарацянак.
Remove ads
Сістэматыка
Сямейства складаецца з 20 родаў. Найбольш вядомымі з’яўляюцца:
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads