Балцкая канцэпцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балцкая канцэпцыя — канцэпцыя паходжання беларусаў, прыхільнікі якой лічаць, што продкамі беларусаў з’яўляюцца балты, у большай ці меншай меры.
Артыкул вельмі кароткі |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Больш радыкальныя версіі канцэпцыі кажуць пра толькі моўную асіміляцыю і мінімум прышлага славянамоўнага насельніцтва, перадусім у нешматлікіх гарадах. Менш радыкальныя версіі — пра той ці іншы працэнт (яго звычайна не ўдакладняюць) даволі масавага прышлага славянамоўнага насельніцтва.
Сярод аргументаў — паўсюдная балцкая гідранімія (назвы рэк і азёраў), шэраг звестак з антрапалогіі, археалогіі. Пра балтаў як продкаў беларусаў сведчаць такія з'явы, як культ вужа, жаночы галаўны ўбор намітка, пэўныя асаблівасці фанетыкі і сінтаксіса ў мове.
Сярод вядомых прыхільнікаў балцкай канцэпцыі этнагенезу беларусаў Валянцін Сядоў, Георгій Штыхаў і іншыя.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads