Бальнеатэрапія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бальнеатэрапі́я (лац.: balneum — «лазня, купанне» + грэч. therapéia — «лячэнне»)[1][2] — метады лячэння, прафілактыкі і аднаўлення парушаных функцый арганізма, заснаваныя на выкарыстанні прыродных і штучна прыгатаваных мінеральных водаў.
Асноўныя пашыраныя працэдуры бальнеатэрапіі:
- агульныйя і мясцовыя ванны
- купанне ў лячэбных басейнах
- пітное спажыванне водаў
- прамыванне-арашэнне кішэчніка
- інгаляцыі.
Патрэбны эфект пры бальнеатэрапіі дасягаецца праз хімічнае, тэмпературнае, радыяцыйнае і іншыя ўздзеянні на абмен рэчываў у арганізме, вегетатыўную сістэму, кроў, рэфлекторныя, тэрмарэгуляцыйныя механізмы, функцыянальны стан клетак, тканак і органаў. Забяспечваецца пэўным падборам дазіровак, паслядоўнасці ўжывання і відаў мінеральных водаў.
Бальнеатэрапія — асноўны метад прафілактыкі і лячэння шэрагу хвароб на бальнеалагічных курортах.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads