Кроў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кроў
Remove ads

Кроў — вадкая злучальная тканка, якая цыркулюе ў крывяноснай сістэме цела жывёлы. Яна выконвае ў арганізме разнастайныя функціі: транспарт рэчываў, перанос цяпла, падтрыманне гамеастазісу і інш.

Хуткія факты Кроў, Колер ...
Thumb
Thumb
Злева направа: эрытрацыт, трамбацыт, лейкацыт

Асноўная функція крыві ў большасці жывёл — транспарт газаў (кіслароду і вуглякіслага газу). У шэрагу жывёл, у асноўным, бесхрыбетных, яны пераносяцца ў выглядзе простага раствору. Аднак, больш эфектыўна транспарт газаў ажыццяўляецца пры дапамозе спеціяльных дыхальных пігментаў, якія ўяўляюць сабой злучэнні бялкоў з металамі — меддзю (гемацыянін) ці жалезам (гемаглабін). Яны здольныя зварачальна звязваць кісларод і вуглякіслы газ.

Ва ўсіх хрыбетных кроў мае чырвоны колер (ад ярка- да цёмна-чырвонага), якім яна абавязана гемаглабіну, што ўтрымліваецца ў спецыялізаваных клетках, эрытрацытах.

Кроў выпрацоўваецца ў касцявам мозгу.

Складае ў сярэднім 6—8 % масы цела дарослага чалавека (8-9 % у дзіцяці). Сярэдні аб’ём крыві дарослага мужчыны — 5000-6000 мл.

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads