Баляслаў I Мазавецкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баляслаў I Мазавецкі
Remove ads

Баляслаў I Мазавецкі (польск.: Bolesław I mazowiecki; каля 1208 — пасля 25 лютага 1248) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці. Князь добжынскі (12271229, 12471248), сандамірскі (12321238), серадзскі (12331234), плоцкі (12341248) і мазавецкі (1247-1248), старэйшы сын князя мазавецкага Конрада I і князёўны Агафіі Святаславаўны Ноўгарад-Северскай.

Хуткія факты князь сандамірскі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

У 1227 годзе Баляслаў атрымаў ва ўдзельнае валоданне ад бацькі Конрада Мазавецкага Добжынскую зямлю. У 1229 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада Мазавецкага, які заняў кракаўскі княжацкі сталец, частку Сандамірскай зямлі з горадам Радым. У 1233 годзе Баляслаў набыў Серадзскую зямлю. У 1234 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада ва ўдзельнае валоданне частку Мазовіі са сталіцай у Плоцку. У жніўні 1247 г. пасля смерці свайго бацькі Конрада Баляслаў стаў самастойна кіраваць у Мазовіі і Добжынскай зямлі.

Remove ads

Сям’я

Баляслаў Мазавецкі быў двойчы жанаты. У першым шлюбе быў жанаты з Гертрудай (пам. каля 1234), дачкой князя сілезскага і кракаўскага Генрыха II Набожнага. У 1244 годзе другі раз ажаніўся з рускай князёўнай Анастасіяй, дачкой князя Аляксандра Усеваладавіча Белзскага. Ад двух шлюбаў не меў нашчадства.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads