Сандомеж

горад у Свентакшыскім ваяводстве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Сандомежmap
Remove ads

Сандо́меж[1] ці Сандамір (польск.: Sandomierz) — горад у Польшчы, уваходзіць у Свентакшыскае ваяводства, Сандамежскі павет. Мае статус гарадской гміны. Насельніцтва 25646 чалавек (на 2006 год). Размешчаны на абедзвюх берагах ракі Віслы, крыху вышэй па цячэнні ад месца ўпадзення ў яе ракі Сан, у 180 км на паўднёвы ўсход ад Варшавы. Займае плошчу 28,8 км². Сандомеж з’яўляецца цэнтрам рымска-каталіцкай дыяцэзіі. Сандомеж — адзін з найстарэйшых і найбольш значных у гістарычным плане гарадоў Польшчы. Застаючыся ў боку ад індустрыялізацыі Новага часу, Сандомеж захаваў дух маленькага старажытнага горада, напоўненага помнікамі даўніны.

Хуткія факты Краіна, Ваяводства ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Назва горада паходзіць ад старажытнапольскага Sędomir, ад Sędzi- (от глагола sądzić — «судзіць») і mir («мір»).

Археалагічныя раскопкі сведчаць, што мясцовасць у раёне сучаснага Сандомежа была заселена ўжо ў часы неаліту. Як лічыцца, горад існаваў з ранняга Сярэднявечча, выкарыстоўваючы перавагі выгоднага геаграфічнага становішча ля зліцця Сана і Віслы на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў. Першае згадванне горада адносіцца да пачатку XII стагоддзя, калі летапісец Гал Ананім апісваў яго як адзін з найважнейшых гарадоў Польшчы нароўні з Кракавам і Вроцлавам. У статуце (завяшчанні) Баляслава III Крывавустага Сандомеж фігураваў як сталіца аднаго з адпісаных сынам княстваў, на якія ён падзяліў Польшчу.

На працягу XIII стагоддзя гораду быў нанесена сур’ёзная шкода падчас татарскіх набегаў (1241, 1259 і 1287 гады), драўляныя пабудовы горада былі цалкам знішчаны. У 1260 у Сандомежы татарамі разам з 48 таварышамі быў закатаваны Садок Блажэнны[2]. У 1286 годзе Сандомеж стараннямі Лешэка Чорнага, які пасля стаў князем Сандамежскім, атрымаў Магдэбургскае права.

Пасля ўз’яднання польскіх земляў у XIV стагоддзі ранейшае княства стала называцца Сандамежскім ваяводствам, аб’яднаўшы шырокія землі паўднёва-усходняй Польшчы. У той час Сандомеж, які налічваў каля 3 тыс. жыхароў, быў адным з найбольш буйных гарадоў краіны. У сярэдзіне XIV стагоддзя Сандомеж быў спалены літоўцамі, пасля чаго быў перабудаваны ў гады кіравання караля Казіміра III. Сённяшняя планіроўка горада засталася практычна нязменнай з таго часу.

Трыста гадоў, якія рушылі ўслед, да сярэдзіны XVII стагоддзя, сталі для Сандомежа перыядам росквіту: менавіта тады былі выбудаваны найбольш характэрныя гістарычныя пабудовы. Спакойныя часы скончыліся калі ў 1655 годзе горад быў захоплены шведамі («шведскі патоп»), якія падарвалі замак і нанеслі істотныя страты іншым будынкам. У наступныя сто гадоў эканоміка Рэчы Паспалітыя стагнавала, што не магло не адбіцца на развіцці горада. Вялікі пажар у 1757 годзе і першы падзел Польшчы ў 1772 годзе, у выніку якога Сандомеж апынуўся на тэрыторыі Аўстрыі, яшчэ больш зменшыла яго статус.

Thumb
Сандомеж у 1855 годзе

У 1809 горад пацярпеў падчас бітваў паміж войскамі Аўстрыі і Варшаўскага герцагства ў рамках Напалеонаўскіх войн. Пасля 1815 Сандомеж, які налічваў тады 2640 жыхароў, у складзе Царствы Польскага ўвайшоў у склад Расійскай імперыі.

У чарговы раз горад падвергся разбурэнню падчас Першай сусветнай вайны, пасля заканчэння яе зноў увойдучы ў склад незалежнай Польшчы. У 1930-х горад увайшоў у праект развіцця Цэнтральнага індустрыяльнага рэгіёна краіны, дзякуючы чаму пачаў хутка расці. Меркавалася, што да 1940-х гадоў Сандомеж ператворыцца ў сталіцу ваяводства з насельніцтвам у 120 тыс. чалавек.

Thumb
Галоўная плошча Сандомежа
Thumb
Кафедральны сабор

У верасні 1939 года горад, як і астатняя Польшча, быў акупаваны войскамі Вермахта. Яўрэйскае насельніцтва горада, якае налічвала каля 2500 чалавек, было знішчана, па большай частцы ў лагерах смерці Белжэц і Трэблінка. Вызвалены ад нямецкіх захопнікаў горад быў савецкімі войскамі ў жніўні 1944 года.

Remove ads

Эканоміка

Прыбыткі гарадскога бюджэту ў 2010 годзе склалі 187,66 млн злотых (у 2009 годзе — 69,13 млн), выдаткі — 174,26 млн злотых (78,24 млн), дэфіцыт бюджэту — 13,4 млн злотых (у 2009 годзе — 9,12 млн)[3].

Асноўныя прадпрыемствы горада — гуты кампаніі Pilkington па выпуску аўтамабільнага і флоат-шкла.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Славутасці

  • Царква Cвятога Якава
  • Яр Cвятой Ядзвігі
  • Царква Звароту апостала Паўла

У Сандомежы бярэ пачатак Малапольскі шлях Святога Якава.

Крыніцы

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads