Баліварыянізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баліварызм (Баліварыянізм, ісп.: Bolivarianismo) — левы палітычны рух, названы па імені кіраўніка барацьбы паўднёваамерыканскіх калоній за незалежнасць ад Іспаніі Сімона Балівара. Баліварыянізм ставіць сваёй мэтай выключэнне ўплыву краін, якія не ўваходзяць у гэты рэгіён, у тым ліку праз забеспячэнне эканамічнай і іншай незалежнасці за кошт самазабеспячэння на аснове народна-дэмакратычных і антыкапіталістычных каштоўнасцей (дэмакратычнага сацыялізму). Галоўным ідэолагам руху лічыўся прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес.
Remove ads
Гісторыя фарміравання
Вытокі баліварызму дасягаюць невялікай групы маладых афіцэраў КАМАКАТЕ (абрэвіятура ад афіцэрскіх чыноў — камандантэ, маёр, капітан, лейтэнант), якую ўзначальваў Уга Чавес, у канцы 1970-х гадоў у Венесуэле. Яны заняліся вывучэннем гаворак, артыкулаў, лістоў, праектаў, а таксама рэальнай палітыкі нацыянальнага героя Сімона Балівара. Многія ідэі, узнятыя Баліварам, здаліся ім актуальнымі ў сучаснай рэчаіснасці. Яны выступалі за пабудову ў Венесуэле сацыяльнай дзяржавы, заснаванай на прынцыпах свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці і незалежнасці[1].
Канчатковае афармленне баліварызм атрымаў у канцы 1990-х гадоў, калі адбылося першае інстытуцыянальнае замацаванне «левага павароту», і на прэзідэнцкіх выбарах 1998 года ў Венесуэле перамог Уга Чавес, лідар баліварыянскага руху і галоўны ідэолаг баліварызму як канцэпцыі[2].
Remove ads
Канцэпцыя
Ідэалогія баліварызму ўключае ў сябе:
- антыімперыялізм (барацьба супраць глабальнага засілля ЗША і амерыканскіх карпарацый, за ўсталяванне эканамічнага суверэнітэту);
- прамая дэмакратыя (спосаб праўлення, пры якім усе рашэнні прымаюцца рэферэндумамі ці іншымі формамі народнага волевыяўлення);
- эканамічная самадастатковасць;
- барацьба з карупцыяй;
- справядлівае, на карысць народа, карыстанне прыроднымі рэсурсамі.
Уга Чавес таксама казаў і пра гуманны сацыялізм — палітычны лад, пры якім патрэбы і спадзяванні простага чалавека значаць больш даходаў карпарацый.
Remove ads
Ідэалогія
Станаўленне канцэпцыі баліварызму звязана з адраджэннем ідэй Сімона Балівара і актывізацыяй левых сілаў у Лацінскай Амерыцы. У баліварыйцаў і іх лідара адсутнічае цэласная сістэма ідэй. Іх гледжанні вельмі разнастайныя. Яны ўяўляюць сабой мудрагелістую сумесь розных вучэнняў і тэорый: баліварызму, марксізму, нацыяналізму і ультралевізны.
Баліварызм выбудоўваецца вакол ключавых ідэй, сфармуляваных Сімонам Баліварам, і дапаўняецца новымі сюжэтамі. Падмурак сучаснай плыні складаюць канцэпцыі «баліварыянскай рэвалюцыі», «дэмакратыі ўдзелу» і «сацыялізму XXI стагоддзя».
Разуменне рэвалюцыі ў поглядах баліварыйцаў эвалюцыянавала ад непасрэднага яе тлумачэння як гвалтоўнага змянення парадку рэчаў да працэсу глыбокай мірнай трансфармацыі.
Дэмакратыя ўдзелу — гэта новая магутная дэмакратыя, больш эфектыўная, чым прадстаўнічая. У эканамічным кірунку гаворка ідзе пра ператварэнне ранейшых дзяржкапіталістычных прадпрыемстваў у прадпрыемствы новага тыпу з выразна выяўленай сацыяльнай скіраванасцю. У сацыяльнай сферы ставіцца задача скончыць з галечай, даць уладу бедным слаям грамадства, далучыць іх да ведаў[3].
У канцэпцыі ўнутранага палітычнага ладу назіраецца дуалізм: «суверэнітэт народа — шырокія паўнамоцтвы выканаўчай улады», а знешнепалітычная дактрына з’яўляецца цалкам цэласным утварэннем. Яе ядром служаць канцэпцыі шматпалярнага свету і развіццё лацінаамерыканскай інтэграцыі ў арганізацыю, накшталт Еўрапейскага Саюза, на аснове антыімперыялістычных і антыкапіталістычных каштоўнасцей[4].
Баліварыянская канцэпцыя «сацыялізму XXI стагоддзя» (або сацыялізму новага тыпу) сфарміравана ў рэчышчы лацінаамерыканскай левай палітычнай культуры. Яе спецыфіка складаецца ў дапушчэнні змяшанай уласнасці на сродкі вытворчасці пры вядучай ролі дзяржавы. Для венесуэльскага варыянту канцэпцыі сацыялізму характэрна падкрэсленне нацыянальнай спецыфікі, павышаная ўвага да сацыяльных і экалагічных праблем і ўзвядзенне ў прыярытэт прынцыпаў гуманізму. У баліварызме патрэбы асобнага чалавека ставяцца вышэй інтарэсаў карпарацый.
Remove ads
Палітычны лад
У баліварыйцаў існуе сваё бачанне палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця, якое адрозніваецца ад класічных уяўленняў. Галоўнай задачай для іх з’яўляецца будаўніцтва «Баліварыйскай рэспублікі». Згодна з перакананняў баліварыйцаў, новая рэспубліка павінна грунтавацца на гуманістычнай, самакіраванай і канкурэнтаздольнай эканоміцы. Гэтая трыяда тлумачыцца наступным чынам.
- «Гуманістычная» мае на ўвазе, што ў яе цэнтры ў якасці бясспрэчнага імпэратыву павінен стаяць чалавек. Яму належыць стварыць годныя ўмовы жыцця, якія спрыяюць задавальненню яго патрэбаў у адпаведнасці са здольнасцямі і ўкладам кожнага. Надзвычай важным аспектам жыццядзейнасці супольнасці з’яўляецца ахова навакольнага асяроддзя і дасягненне ўстойлівай раўнавагі пры забеспячэнні кожнай сям’і годнага ўзроўню даходаў.
- «Самакіраванай» мяркуе дэмакратызацыю эканомікі, стварэнне альтэрнатыўных формаў яе арганізацыі, напрыклад, кааператываў і асацыяцый іншага тыпу, якія дапаўняюць мясцовую вытворчасць і дыверсіфікуе яе. Гэта дазволіць зберагчы валюту і ўтварыць дадатковыя крыніцы занятасці.
- «Канкурэнтаздольная» азначае максімальнае выкарыстанне ўнутраных магчымасцяў і міжнароднага падзелу працы, наладжванне вытворчасці, здольнага задавальняць патрэбы насельніцтва і канкураваць з імпартнымі таварамі. Такая мадэль грунтуецца на адпаведнай інфраструктуры і тэрытарыяльным размеркаванні вытворчасці, на паскарэнні навуковага і тэхналагічнага развіцця, адэкватных інвестыцыях і павышэнні прадукцыйнасці працы[5].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads