Бамбардзіроўка Гернікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бамбардзіроўка Гернікі — паветраны налёт нямецкага легіёна «Кондар» на горад Герніка падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі 26 красавіка 1937 года.

Гісторыя
Горад Герніка — гістарычны і культурны цэнтр Краіны Баскаў. Там знаходзіцца дрэва, пад якім даўней праходзілі народныя сходы і прыводзіліся да прысягі прадстаўнікі ўлады. У 1937 годзе знаходзіўся ў руках рэспубліканцаў, якія вялі абарону Більбаа. Тут, акрамя прыблізна 3700 мясцовых жыхароў, знаходзіліся салдаты рэспубліканскай арміі. Існавала ваенная прамысловасць — 3 фабрыкі, у тым ліку адна з двух у Іспаніі па вытворчасці авіяцыйных бомбаў, і фабрыка па вытворчасці стралковай зброі, у тым ліку аўтаматычных пісталетаў тыпу Маўзер 96К. Акрамя таго, у раёне бамбардзіроўкі размяшчаўся стратэгічна важны мост.
Такім чынам, тэарэтычна бамбардзіроўка магла быць апраўдана з ваеннага пункту гледжання.
C 16:30 па 18:45 некалькі груп самалётаў (асноўнай ударнай сілай сталі Junkers Ju 52, было таксама 3 італьянскіх бамбардзіроўшчыка Savoia-Marchetti SM.79 Sparviero і 1 Dornier Do 17) скінулі 50- і 250-кілаграмовыя бомбы (у тым ліку запальныя) на горад. Агульная колькасць скінутых на горад бомбаў ацэньваецца рознымі крыніцамі як у 30[1], так і ў 40 тон[2]. Самалёты таксама знішчалі кулямётным агнём салдат рэспубліканскай арміі (а таксама, як сцвярджаецца[1], грамадзянскіх асоб).
Remove ads
Ахвяры і наступствы
Пасля бамбардзіроўкі ўзнік пажар, які знішчыў большую частку горада з-за позняга прыбыцця і неадэкватных дзеянняў пажарных з Більбаа. Менавіта пажар, а не непасрэдна авіяналёт з’явіліся прычынай катастрафічных разбурэнняў (не менш за 75% пабудоў).
Ацэнкі колькасць чалавечых ахвяр значна адрозніваецца: ад 120 чалавек да 300, у залежнасці ад палітычных поглядаў даследчыкаў (першая лічба — падлікі гісторыкаў, што сімпатызуюць нацыяналістам Франсіска Франка, другая прынята ў Краіне Баскаў). Улічваючы тое, што ва ўмовах вайны складана весці падлік страт і ідэнтыфікаваць ахвяр, найбольш рэалістычнай лічбай можа быць 150—250 чалавек загінулых непасрэдна падчас бамбардзіроўкі[3].
Акрамя таго, каля 600 чалавек памерла ў бальніцы горада Більбаа, куды былі дастаўлены многія пацярпелыя з Гернікі і наваколля[2].
Праз два дні пасля бамбардзіроўкі войскі нацыяналістаў занялі Герніку, салдаты рыхтаваліся спілаваць Дрэва Гернікі, але падраздзяленне рэкетэ ўзяло яго пад ахову.
Remove ads
Рэзананс
Паведамленне пра бамбардзіроўку было надрукавана на наступны дзень ў газеце Times Джонам Стырам. У ім выкрывалі ўдзел Германіі ў іспанскай грамадзянскай вайне і, акрамя аб’ектыўнай інфармацыі, даваўся пачатак некаторым міфам пра Герніку (напрыклад, пра тое, што бамбёжка адбылася ў базарны дзень, калі сяляне з усёй акругі сабраліся ў горадзе, хоць у рэчаіснасці базарны дзень быў адменены ў сувязі з ваенным становішчам).
Неўзабаве з’явілася знакамітая карціна Пабла Пікаса «Герніка» (упершыню выстаўлена ў ліпені 1937-га).
Прапаганда франкістаў адмаўляла факт бамбёжкі і ўпарта сцвярджала, што горад быў падпалены самімі рэспубліканцамі ў рамках тактыкі «выпаленай зямлі» (такое сапраўды адбылося з горадам Ірун, таксама ў Краіне Баскаў).
Сёння баскскія нацыяналісты выкарыстоўваюць версію падзей у Герніке ў тым ліку як гістарычнае апраўданне свайго права на самавызначэнне.
Зноскі
- Герника: дым не развеялся. Материалы. Журнал «Историк»(недаступная спасылка)
- http://warspot.ru/3090-bombardirovka-gerniki . Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2017. Праверана 17 студзеня 2017.
- даследаванне гісторыкаў асацыяцыі "Gernikazarra", Vicente del Palacio y José Ángel Etxaniz, — 126 ахвяр:
- Diario El Correo. Refugios de vida para Gernika (27 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 8 чэрвеня 2009.
- Guernica recuerda el 70º aniversario de los bombardeos con un espíritu de paz (27 красавіка 2007). — Dependiendo de las fuentes, (el número de fallecidos) oscila entre 150 y 250.. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 6 красавіка 2009.
- BBC News. The legacy of Guernica (англ.) (23 красавіка 2007). — "La mayor parte de los historiadores piensa que el numero de bajas está entre 200 y 250".. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 6 красавіка 2009.
- Arias Ramos. La Legión Cóndor En La Guerra Civil. — La Esfera de los Libros, 2003. — ISBN 9788497341370.
- Solé i Sabaté, Josep Maria and Villarroya, Joan. España en llamas. La Guerra Civil desde el aire. — Temas de Hoy, 2003. — ISBN 9788484603023.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads