Герніка (карціна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Герні́ка»[1] (ісп.: Guernica) — карціна Пáбла Пікáса, напісана ў маі 1937 года па заказе ўрада Іспанскай Рэспублікі для іспанскага павільёна на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы. Тэма карціны, выкананай у манеры кубізму і ў чорна-белай гаме, — бамбардзіроўка Гернікі, якая адбылася незадоўга да гэтага.
Пасля выстаўкі палатно выстаўлялася ў шэрагу краін (галоўным чынам у ЗША). Сам Пікаса заяўляў, што жадаў бы бачыць яе ў музеі Прада, але толькі пасля аднаўлення ў Іспаніі рэспублікі. Карціна была змешчана ў Прада ў 1981 годзе, а ў 1992 годзе перавезена з іншымі творамі мастацтва XX стагоддзя ў Музей каралевы Сафіі ў Мадрыдзе, дзе і захоўваецца дагэтуль.
Remove ads
Зноскі
- Часта робіцца няправільны націск на першы склад
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads