Баня-Лукская дыяцэзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баня-Лукская дыяцэзія
Remove ads

Баня-Лукская дыяцэзія (сербск.: Бањалучка бискупија / Banjalučka biskupija, лац.: Dioecesis Bania Lucensis) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду ў Босніі і Герцагавіне з цэнтрам у горадзе Баня-Лука.

Хуткія факты Баня-Лукская дыяцэзія, Лацінскі ...

Дыяцэзія заснавана 5 ліпеня 1881 года, як суфраганная дыяцэзія мітраполіі Врхбосны. У 1887 годзе ў Баня-Луцы пабудаваны сабор Святога Банавентуры, цалкам разбураны землятрусам 1969 года. Сучасны будынак сабора збудаваны ў 1974 годзе.

Дыяцэзія большай часткай размешчана на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Сербскай з гістарычнай сербскай большасцю. Пераважная большасць каталікоў на тэрыторыі дыяцэзіі гістарычна складалі этнічныя харваты. У 1990 годзе каталікоў у дыяцэзіі была 91 тысяча чалавек[1]. Баснійская вайна 1992—1995 гадоў прывяла да істотнай змены этна-канфесійнай карціны, у прыватнасці колькасць каталікоў яшчэ больш зменшылася з-за вялікай колькасці ўцекачоў з ліку баснійскіх харватаў у незалежную Харватыю падчас вайны і пасля яе. Цяпер у дыяцэзіі каталікоў каля 40 тысяч, прынамсі ўдвая менш, чым да вайны[1]. Мноства каталіцкіх храмаў было разбурана падчас баявых дзеянняў, пасля сканчэння вайны іх аднаўленне было галоўнай мэтай дыяцэзіі.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads