Сербы

славянскі народ From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сербы (сербск.: Срби) — паўднёваславянскі народ, жыве пераважна ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі і шэрагу іншых краін. Агульная колькасць каля 12,5—13 млн чалавек[18][19]. Мова сербская.

Хуткія факты Сербы, Саманазва ...
Remove ads

Гісторыя

Этнічная гісторыя народа звязана з перасяленнем славянскіх плямёнаў на Балканы, як лічаць, у VI—VII стст. У IX ст. створана Сербскае княства, з тых часоў сербы імкнуцца да цэнтралізацыі дзяржавы.

Гэтыя працэсы перапынены паражэннем на Косавым полі ў 1389 годзе, якое сербы лічаць нацыянальнай трагедыяй, бо ад таго часу сербскія землі трапляюць пад акупацыю Асманскай імперыі.

У часы асманскага заваявання Балкан мноства сербаў пакінула свой край і аселі на тэрыторыі сучасных Румыніі, Венгрыі, Славакіі, дзе хутка адаптаваліся да новых рэалій. У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім яны вядомы як рацы. Ужо ў 1474 годзе атрад рацаў у складзе венгерскага войска ўдзельнічаў у нападзе на польскі горад Кросна.[20]

«Асманскае ярмо» працягвалася амаль пяць стагоддзяў. Толькі ў пачатку XIX ст. узмацняецца вызваленчая барацьба сербаў, якая прыводзіць да аўтаноміі сербскіх зямель (1833), пасля, у 1878 годзе ствараецца незалежная Сербская дзяржава. У 1918 годзе ствараецца Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія).

Remove ads

У Вялікім Княстве Літоўскім

Непасрэдна ў Княстве сербы як рацы вядомы прынамсі з 1499 года, калі, паводле літоўскага гісторыка Гедзімінаса Лесмайціса, аднаму з іх адмовілі ў найманні. Потым рацы як найміты на вайсковай службе сустракаюцца часцей, іх баявы досвед быў ацэнены сучаснікамі.[20]

Апроч баявога досведу і добрай падрыхтоўкі найманне рацаў каштавала танней, так у 1503 годзе рота Рэя з 80 рацаў стала скарбу ў два разы танней за іншыя аналагічныя кавалерыйскія роты.[20]

Рацы бралі ўдзел прынамсі ў бітвах з татарамі на Ушы ў 1502 годзе пад камандаваннем князя Сямёна Алелькавіча і ў Клецкай бітве 1506 года пад камандаваннем князя Міхаіла Глінскага, калі паказалі сябе вельмі добра.[20]

Магчыма, Глінскія былі пратэктарамі рацаў у Княстве як сваякі сербскіх уладароў (дэспатаў) Бранкавічаў. Таксама дзве малодшыя дачкі апошняга дэспата Ёвана Бранкавіча былі ў шлюбах з вышэйшай вялікалітоўскай арыстакратыяй, Марына з князем Вішнявецкім, а потым з князем Чартарыйскіага, а Ганна — з князем Сангушкам, а потым з князем Збаражскім.[20]

Падраздзяленні рацаў былі лёгкай кавалерыяй, узброенай дзідай даўжынёй 2,5 метры і шабляй, без даспехаў. Па тактыцы бою іх нярэдка таксама называлі гусарамі, часам адны і тыя нанятыя сербы ў дакументах адзін год атрымлівалі грошы як «рацы», а ў іншы год як «гусары».[20]

Remove ads

Мова

Сербы размаўляюць на сербскай мове славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сербская мова афіцыйная ў Сербіі, Чарнагорыі, а таксама адна з трох афіцыйных у Босніі і Герцагавіне.

Рассяленне

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads