Баніфача Веранезэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баніфача дэ Пітаці, Баніфача Веранезэ (італ.: Bonifacio Veronese; 1487, г. Верона — 19 кастрычніка 1553, г. Венецыя) — венецыянскі мастак 16 стагоддзя.
Remove ads
Біяграфія

Баніфача дэ Пітаці не быў венецыянцам, а паходзіў з горада Верона. Сям'я дэ Пітаці разам з сынам перабралася ў Венецыю пасля 1505 года. Менавіта тут Баніфача вучыўся жывапісу. Магчыма, ён вучань мастака Пальма іль Векіа. Маляваў рэлігійныя палотны і партрэты.
Памёр у Венецыі.
Творчасць
Творчасць дэ Пітаці як была падзелена на дзве галіны. Адна — гэта тыповыя для венецыянскай школы выявы Мадонны са святымі, так званыя «Святыя размовы». Але часам ён як бы вызваляўся ад тыповых малюнкаў і звычайных рэцэптаў стварэння кампазіцый і рабіў некалькі незвычайнае нават для самога сябе. Так, ён адлюстраваў палёт Бога-бацькі над плошчай Сан-Марка ў Венецыі ў некананічнай кампазіцыі «Дабравешчанне» ў верхнім палатне кампазіцыі-трыпціха. Глядач можа разгледзець у гарадскім пейзажы і сабор Святога Марка, і велічную званіцу, і каляровы брук плошчы, і паруснікі ўдалечыні[2]. Кампазіцыя такім чынам разбіта на нябесную і зямную часткі. Менавіта так будаваў большасць сваіх кампазіцый Эль Грэка, які таксама жыў і вучыўся ў Венецыі. Баніфача дэ Пітаці — майстар пераходнага этапу ад Адраджэння да маньерызму, напрамку, які доўга суіснаваў з познім венецыянскім адраджэннем.
Ён заваяваў вялікі аўтарытэт у Венецыі, дзе меў майстэрню і прымаў вучняў. Вучнямі Баніфача былі вядомыя венецыянскія мастакі, сярод якіх Якопа Басана , Антоніа Пальма, Андрэа Мелдола, Якопа Рабусці, вядомы як Тынтарэта, і іншыя.
Remove ads
Галерэя
- Малюнак дэ Пітаці.
- «Св. Сямейства з маленькім Янам Хрысціцелем»
- «Свята бесіда», Палацца Піці, Фларэнцыя
- «Містычныя заручыны Св. Кацярыны»
- «Мадонна з дзіцем і чатырма святымі», Ка'Рэцоніка, Венецыя.
Зноскі
- Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 15 снежня 2023.
- Никитюк О. Д. «Художественные музеи Венеции», серия «Города и музеи мира», М., «Искусство», 1979, с. 60
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads